Привет, Гость
  • Нравится
  • 10

«Дочкі зямлі беларускай» – віртуальная выстава-партрэт знакамітых жанчын у культуры Беларусі


8 сакавіка свет адзначае Міжнародны жаночы дзень. У гэты дзень адзначаюцца дасягненні жанчын незалежна ад нацыянальнасці або этнічных, моўных, культурных, эканамічных і палітычных адрозненняў. Жанчыны і дзяўчаты складаюць палову насельніцтва планеты, што раўназначна палове патэнцыялу чалавецтва. На жаль, нам яшчэ трэба прайсці доўгі шлях для дасягнення поўнай роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі з пункту гледжання іх правоў і магчымасцяў. Таму так важна памятаць пра тых жанчын, якія змагаліся і змагаюцца за жаночыя правы. А таксама не забываць імёны вялікіх жанчын у гісторыі.

Калі мы гаворым пра жанчын, якія пакінулі яркі след у гісторыі, то на розум прыходзіць хто заўгодна – Жанна Д'Арк, Марыя Складоўская-Кюры, Індзіра Гандзі, але толькі не імёны беларусак. Але гісторыя нашай краіны багатая на жаночыя імёны: Еўфрасіння Полацкая, Анастасія Слуцкая, Саламея Русецкая, Барбара Радзівіл, Ірына Паскевіч, Палута Бадунова і інш. Беларуская зямля нарадзіла шмат талентаў, пра якія мы не заўседы ведаем.

Напярэдадні 8 сакавіка пазнаёмім вас з выбітнымі беларускамі: Яўгеніяй Янішчыц, Аленай Кіш, Ларысай Геніюш, Ларысай Александроўскай, Алаізай Пашкевіч і Стэфаніяй Станютай. Вяртаем з забыцця таленавітых пісьменніц, мастачак і артыстак, якія прысвяцілі сваё жыццё беларускай культуры і літаратуры. Самаадданая любоў да Бацькаўшчыны і родных мясцін спарадзіла вялікія таленты. Жанчыны, як сімвал гонару і годнасці, якіх трэба ведаць і ганарыцца.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 5.03.2021
автор: Veronika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии