герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Краязнаўчы каляндар 2023


2023 2022
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2023 •

375 гадоў таму пачалася Антыфеадальная вайна 1648-1651 (у Гомелі ішла з мая 1648 да пачатку восені 1651 г.).

250 гадоў таму (1773) Гомель стаў цэнтрам аднайменнага павета Рагачоўскага намесніцтва.

230 гадоў таму (1793) пабудавана Ільінская царква – помнік драўлянага дойлідства.

150 гадоў таму (1873) праз Гомель прайшла Лібава-Роменская чыгунка, якая звязала Прыбалтыку з Украінай.

150 гадоў таму (1873) узнік пасёлак Касцюкоўка як станцыя Лібава-Роменскай чыгункі.

150 гадоў таму (1873) адкрыта царкоўна-прыхадское двухкласнае вучылішча з рамесным ухілам.

135 гадоў таму (1888) праз Гомель пракладзена Палеская чыгунка, якая звязала поўдзень Беларусі з Расіяй (Брэст-Бранск).

135 гадоў (1888) з часу заснавання станкабудаўнічага завода імя С.М. Кірава (зараз ТАА "СтанкаГомель").

125 гадоў таму (1898) пабудавана Гомельская мужчынская класічная гімназія (зараз будынак БелДУТа). Архітэктар С. Шабунеўскі.

125 гадоў таму (1898) у Гомелі на р. Сож устаноўлены гідралагічны пост.

125 гадоў (1898) з дня нараджэння Азрыэля Абрамавіча Жаркоўскага, сакратара Гомельскага савета прафсаюзаў (1918).

120 гадоў таму (1903) адкрыта павятовая бальніца (з 1919 – гарадская, з 1977 – гарадская бальніца хуткай дапамогі).

120 гадоў таму (1903) у Гомелі пабудаваны так званы “Дом врача” (цяпер Дом грамадзянскіх абрадаў па вул. Ірынінскай).

120 гадоў таму (1903) адбыліся велагонкі на трэку пажарнага таварыства – першыя ў Гомелі спартыўныя спаборніцтвы.

120 гадоў (1903-1987) з дня нараджэння Касых Міхаіла Макаравіча, удзельніка баёў за вызваленне Гомеля, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.

120 гадоў (1903) з часу яўрэйскага пагрома ў Гомелі.

115 гадоў таму (1908) у Гомелі адкрыта прыватная жаночая гімназія М.А. Табалевіч-Федароўскай; заснавана музычна-драматычнае таварыства (дзейнічала да канца 1914).

115 гадоў (1908) з часу выдання газеты “Гомельский вестник” (1908-1909).

110 гадоў (1913) з часу адкрыцця ў Гомелі Фёдара-Ірынінскай вочнай лякарні на сродкі І.І. Паскевіч.

110 гадоў таму (1913) у Гомелі прайшлі першыя на тэрыторыі Беларусі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў закрытым памяшканні.

110 гадоў (1913) з дня нараджэння Купцова Сяргея Паўлавіча (у гады Вялікай Айчыннай вайны – сакратар Гомельскага падпольнага гаркама камсамола), Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.

105 гадоў таму (1918) Гомель наведалі Аркадзь Аверчанка (рускі пісьменнік) і Леанід Уцёсаў (эстрадны спявак).

105 гадоў (1918) з часу заснавання клуба чыгуначнікаў (зараз Палац культуры чыгуначнікаў імя У. І. Леніна).

100 гадоў (1923) з часу заснавання Гомельскай абнаўленчай епархіі.

95 гадоў (1928) з часу адкрыцця 3-й гарадской клінічнай бальніцы.

95 гадоў (1928) з часу стварэння Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна.

90 гадоў (1933) з часу заснавання Гомельскага вінаробчага завода.

85 гадоў (1938) з часу заснавання Гомельскага падшыпнікавага завода.

85 гадоў (1938) з часу стварэння Гомельскага электратэхнічнага завода.

80 гадоў (1943) з часу стварэння ААТ “Гамяльчанка”.

65 гадоў (1958) з часу ўтварэння абласнога аддзялення Саюза журналістаў Беларусі.

65 гадоў (1958) з часу ўстаноўкі на пл. Леніна помніка У. І. Леніну (у сувязі з 40-годдзем БССР).

55 гадоў (1968) з часу стварэння Гомельскага абласнога тэатра лялек (зараз Тэатральна-відовішчная ўстанова “Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек”).

55 гадоў (1968) з часу адкрыцця мемарыяльнай дошкі Кунцэвічу Мікалаю Мікалаевічу (у гады Вялікай Айчыннай вайны – камісар 2-га батальёна Гомельскага палка народнага апалчэння) на будынку тэхнікума чыгуначнага транспарту (з мая 2015 г. – Гомельскі каледж – філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»).

55 гадоў (1968) з часу адкрыцця Гомельскага аэрапорта.

55 гадоў (1968) з часу адкрыцця ў Гомелі завочнага факультэта Маскоўскага кааператыўнага інстытута (з 1975 – Гомельскі філіял гэтага інстытута, з 1979 – Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза, з 2001 – Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі).

55 гадоў (1968) з часу адкрыцця парка “Фестывальны”. Устаноўлены помнік Вызвалення. Насыпаны курган Славы.

55 гадоў (1968) з часу адкрыцця ў Гомелі агульнага факультэта Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута пры ВА «Гомсельмаш» (з 1973 – Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт), з 1981 – Гомельскі політэхнічны інстытут, з 1998 – Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога).

45 гадоў (1978) з часу адкрыцця помніка П.І. Чайкоўскаму.

30 гадоў (1993) з часу стварэння Таварыства Кірылы Тураўскага.

30 гадоў таму (1993) Біяграфічным цэнтрам у Кембрыджы прысвоена ганаровае званне “Чалавек XX стагоддзя” мастаку Г. Вашчанку.

20 гадоў (2003) з часу адкрыцця першай чаргі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.

20 гадоў (2003) з часу адкрыцця помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Любенскім мікрараёне.

20 гадоў (2003) з часу адкрыцця Спаса-Праабражэнскай царквы на беразе Валатаўскога возера.

20 гадоў (2003) з часу адкрыцця бюста беларускаму паэту Янку Купалу. Яго імя прысвоена скверу.

20 гадоў (2003) з часу адкрыцця бронзавага помніка княгіне Ірыне Паскевіч.

20 гадоў таму (2003) быў заснаваны Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр.

скачать софт