АКУЛИН Эдуард

Дым Айчыны — чарнобыльскі дым...

И дым Отечества нам сладок и приятен...
A. С. ГРЫБАЕДАЎ

Дым Айчыны — чарнобыльскі дым.
He салодкі ён, а гаркавы.
О, як часта яго мы снім —
чорны дым, нібы чорны саван.

Ён па небе Радзімы плыў
смертаноснай, злавеснай хмарай.
Ён аблудламу люду быў
і прычасцем святым і карай.

Дым Айчыны... Жахлівы сон.
Ад якога прачнуцца страшна...
Бераг Сожа. Сівы Харон
рук не можа адмыць ад сажы.

— Ад чаго ты самотны, бусел?..

— Ад чаго ты самотны, бусел,
у гняздзе над знямелай вёскай?
— Я сумую па Белай Русі
дачарнобыльскай, чыстаросай.

— Ад чаго пачарнеў ты, бусел,
у палескім бары атрутным?
— Ад жалобы па Белай Русі,
зганьбаванай і шматпакутнай.

— Ад чаго пасівеў ты, бусел,
і чаму не ляціш у вырай?
— Лепш памерці на Белай Русі,
чым чужыну назваць Радзімай.

АНАНЬЕВ Олег

***

Обнажён, обожжён, обозначен
Я свечой в этом мрачном лесу:
Сосны в скорбном –
Чернобыльском плаче
Восковую роняют слезу.

Вкус, цвет, запах как гарь одинаков.
Не на день, а на тысячу лет
Необузданный черный реактор
Погасил золотистый рассвет.

Вечный вечер… Глухое безлюдье…
Дикий зверь оставляет свой след…
Даже ветер хотел обогнуть бы
Этот бор, где весны больше нет.

Как тот лес, опаленные судьбы
В окна совести нашей глядят…
Упаси от слепого безлюдья
Наши души, наш дом
И наш сад!

Полесье

Полесье – мать лазурной выси,
И влагою озёр и рек
Даёт как молоком напиться…
А небо – тот же человек:

Живёт и дышит, сострадает –
Слезой-грозой кровоточит –
В её душе не заживает
Чернобыля быль, боль и стыд.

Чернобыль – колокол стозвонный –
Пронзает памяти гранит,
И сквозь могильник многотонный
С землёю небо говорит…

***

Вновь в притаившихся ветрах –
У неба на краю –
С надеждой пламенной в глазах
Молитву я творю:

Дай неба уставшим в нужде,
Дай неба забытым в разлуке,
Дай неба заблудшим в судьбе,
Взметнувшим в мольбе свои руки!

Как ветра, которым дышу,
Воды родниковой и хлеба,
Я с каждым рассветом прошу:
Дай каждому мирного неба!

Вершителей грозных ракет
Избави от злого затменья,
Чтоб атомный бешенный след
Не сдвинул бы землевращенье!

***

Полесский храм –
Сиянье мудрых слов.
Полесский храм –
Набат колоколов.

Колокола
Зим, лет…
Колоколов
След – свет…

Колоколов
Чувств сад –
Колоколов
Звук злат.

Колоколов
Крик бед –
Колоколов
Звон сед.

Колоколов
Свят миг –
Рождает небо
Свой стих.

АТРОШЧАНКА Ганна

Споведзь перасяленкі

Бягуць ручаёчкі-сцяжыны
Да родных мясцінаў маіх,
Да самай чороўнай краіны,
Дзе лепей жылося за ўсіх!

Вось тут, каласілася жыта,
Квітнеў сіні лён, як заўжды
Сцяжына мая – не забыта!
Бяжыць праз маленства, гады.

Ды шлях гэты, людцы, ня блізкі,
І столькі падзей тут было!
Самотна глядзяць абеліскі
На хаты, на наша сяло.

І боль, мой такі невыносны,
Вунь вочы слязой заплылі…
Бо стронцый – шалёны і злосны
Застыў дзесьці ў недрах зямлі.

У Чарнобыльскай зоне

Чырванела сонца, бы дзяўчына,
Луг драмаў самотны ад расы.
І вільготнаю была даліна,
Нахілілі голаў каласы.

Маладзік, загнуўшы свае рожкі,
Весела над возерам скакаў…
Веерам, раскінуўшы дарожку,
Штосьці ён на плёсах зноў шукаў.

Толькі там даўно няма і следу,
Зараслі сцяжыны, як мурог…
Дый у вёску гэту – не паеду,
Каб зірнуць на родны твой парог!

Увосень

Там за лесам, за той вёскай,
Аспявала штосьці, адгуло…
І журботным адгалоскам
Усё мінула, усё прайшло.

Ціха тут заўсёды ўранку,
Спеў дзявочы дзесьці адзвінеў…
Ліст кляновы зноў на ганку
Полымем чырвоным барвавеў.

Не забыць!

Нам не забыць тыя чорныя дні,
Як не злічыць чалавечыя страты…
Вунь, як галосяць, родныя хаты,
Рэха гучыць у начной цішыні.

Пуста на вуліцы. Ціха ў полі,
Только на ўзлеску бялеюць бярозы.
Што ім Чарнобыль і тыя марозы!
Зноў зелянеюць у траўні, на волі.

Толькі вось дзіўна: у чым тут віна?
Зноўку ля сэрца застыне гаркота.
Вечны сябрук наш – цяпер і самота…
Выпіта горыч да самага дна!

БАРСУКОВА Евгения Ивановна

«Моя правда»

Я помню, как нам дали землю, –
На «Белом берегу» реки,
Как отмечали новоселье
Наши соседи-земляки.
Нам жизнь казалась полной чашей –
Весной цвели наши сады,
А на излюбленной террасе
Благоухали цветники.
Мы приезжали на машине
В наш затененный милый сад,
А поздней осенью в корзины
Все собирали виноград.
С какою радостью встречала
Нас наша чудная земля!
Богатый урожай давала
Но – вдруг нагрянула беда!..
В тот день все были мы на даче,
Трудился каждый, кто как мог.
Дождавшись «Вермя» – передачи,
Узнали, где, когда и что?

Некомпетентны были в этом,
Всерьез не думали о том,
Что радиация «с секретом»
И вновь над нами «грянет гром».
А время шло… Болеют люди…
Лекарства новые пришли.
Региональный зоб повсюду,
Инсульты и «пороз» спины.
Тромбоз сосудов, ломкость бедер,
В руках то палочка, костыль.
О, сколько ж лет страдать мы будем,
Узнаем ли об этом мы?
Сравнить бы с горечью полыни –
Всю нашу боль и горечь бед.
Мы стали узники в пустыне…
Где взять ответ? Ответа нет.
Не обошла беда-злодейка –
Родной мой дом, живем где мы:
Мой умер муж, свекр со свекровью,
Не перекрыть дорогу тьмы
На дачу стали редко ездить,
Жалеем сад тот свой до слез,
Не собираем винограда –
Как листья осенью с берез.
На яблонях скрутились листья,
Цветы утратили свой блеск.
А сливам, абрикосам вишням –
Уже не радостен рассвет.
На абрикосах листья в дырках,
И на плодах его – «нарост»,
А вишни, сливы все в «червивках» –
У них так много всех «корост».
И вот душа моя воспряла –
Желаньем сад восстановить,
Чтоб дача урожай давала,
Успеть бы семена купить.

14.03.2011 г.

Вернись к нам, осень золотая…

25-летию Чернобыльской АЭС

В стихах Есенин осень воспевал:
Красу листвы, рябиновые бусы.
Собак и кошек просто обожал,
Признал, что за границей, где бывал,
Земли чужой ему совсем не нужно.

Другую осень вижу… Я права:
Листва сухая, краски потемнели,
Угрюмый лес, пожухлая трава,
Туман в лощине в темной акварели.

Нет радости в лесу былом сейчас,
Заливистого пения не слышно.
В глазах застыла у людей тоска,
И счастья в жизни будущей не видно.

Печальная картина налицо:
Год радиации и лихолетья.
А сколько молодых от нас ушло?!
Такого не припомнят и столетья.

Но жизнь идет. Продолжим ее бег.
Вдохнем поглубже и начнем сначала.
Грядет на горизонте новый век,
И мне хотелось, чтоб грядущий век
Страна с надеждой радостно встречала.

25.11.10 г.

Как талая вода…

25-летию Чернобыльской АЭС

Как талая вода, пришла тогда беда…
Представьте: двадцать пять стрелою пролетело.
И не забыть тот страшный день нам никогда,
Как все познали боль своей души и тела.

Никак нельзя в экстриме несведущим быть.
Тогда мы, как кроты слепые, землю рыли.
Не зная и «азов», куда и с кем нам плыть,
Поэтому мы столько жизней загубили.

Но очень хорошо усвоили одно:
Всегда есть выход – да! И он всегда без правил.
Вот если бы дела и мысли были заодно,
Тогда б нам Богом не было дано –
Поистине беду свою исправить.

17.03.2011 г.

ВОЗІСАВА Лідзія (ЛідзіАна)

Знак

Знак на замшэлай дошцы.
Двары, як цмок сталобы,
У пракажонай вёсцы
Ля сэрца ўсёй Еўропы.

На неба пазіраюць
Адзіным вокам студні.
Скрып цэбра замірае,
Як стогн іржавай лютні.

На дошцы ледзь прыкметны
Знак могілак чырвоны:
Радыяцыйны сметнік –
Знак небяспечнай зоны.

…Ляцелі адгалоскі
Радыяцыйным кропам
Над заінелым дротам,
Па-над прывідам вёскі
І над усёй Еўропай.

Малiтва пераселянкi

Дзе старажытны родны край Палескі
Зжаўцелых соснаў ловіць перазвон,
Трывогу выпраменьваюць пралескі,
А поўніліся марамі спакон.

Зямля мая, што грэла душы продкаў,
Нашчадкам не пакінула раллю.
А я цябе, жабрачкаю без сродкаў,
Яшчэ мацней гаротную люблю.

Калодзеж з жураўлём, што каля хаты,
Прабач, што не прыходжу за вадой.
Глянь, шчыра размаўляе плот шчарбаты
І дзеліцца бязмежнаю бядой.

Аплаканыя яблынькі і грушы,
Прабачце ўсіх палескіх землякоў.
З выгнання, як анёлы, нашы душы
Натомлена вяртаюцца дамоў.

Вёска Рудня

…Адсяліць людзей у 1989-1992 гадах з населеных пунктаў: Рудня Гулева, Рудня Шлягіна (Веткаўскі раён), Ачоса Рудня (Добрушскі раён), Смалегаўская Рудня (Нараўлянскі раён), Рудня Дудзіцкая (Чачэрскі раён)… (З Дзяржаўнай праграмы па ліквідацыі ў Беларускай ССР вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС)

Радыяцыяй і дротам
Вёску Рудню абняслі,
Крыкі птушак над балотам –
Плач атручанай зямлі.

Ты, бязлюдная, сцішэла,
Загубілася ў траве…
Вёска Рудня, як ты пела!
Вось памінкі па табе…
Крыж на могілках, на хаце
І на ранішняй расе.
На каханні бацькі, маці,
Бабкай тканым абрусе.

Крыж на будучым, мінулым,
На маўчанні толькі – не…
Вёска, як табе балюча:
Без вайны ты – на вайне.

…Словам верша, жалем песні,
Крыкам высмяглай душы,
Як жывецца на Палессі,
Рудня, свету раскажы…

26 красавiка

Магутны Божа!
Іісус Хрыстос!
Пачуй малітву, нас –
перасяленцаў:
Схавай ад гора
пад крылом нябёс
Зямлю і ў роспачы
людскія сэрцы!

Віруе святатацтва, забыццё
У слынны век –
спакусліва-мізэрны.
Дрыготкае надзеі пачуццё
Ля веры ў слова,
Божа міласэрны.

Ратуй нашчадкаў
ад нядбалых страт,
Бацькоўскага бяспамяцтва,
бязвер’я.
Гаротнай процьмай
вокны мёртвых хат:
Чарнобыль –
горкі сімвал пустазелля.

З любоўю да Прачыстае Марыі:
Абарані вясны святы блакіт,
Дзе шлях дамоў.
Бо птушкі не забылі,
Ля поймы,
луга цёплы аксаміт…

…Благаславенне
кожнаму пакінь!
Хай будзе так – амін!
Амін

ГОВАР Генадзь

Пад Чарнобылем

Я ў Гомелі жыву,
Пад Чарнобылем.
А раней, проста
У Гомелі жыў…

…Срэбны Сож
І пясчаныя водмелі,
Карабельныя сосны,
Абрыў…

Усе чысцюткае
І неабсяжнае…
Успамін, нібы той
Негатыў,

Захаваў прыгажосць…
Знерваванае,
Пачуццё абудзіў
Лейтматыў.

…Той жа Сож…
Унук рыбаліць на водмелі…
Карабельныя сосны…Абрыў…

Мы ў Гомелі жывем,
Пад Чарнобылем…

Чорна-белыя каровы

Стаялі чорна-белыя каровы,
Каб малако не скісла, у вадзе...
І дзень, такі ўрачыста-каляровы,
Не суадносіўся чарнобыльскай бядзе...

Каровы у ваду зайшлі па вымя
І сумна аглядаюць краявід...
На погляд іх – вакол даўно пустыня...
Ну, а пастух – увогуле, прывід...

На чорна-белай поўсці, нібы карты,
Чарнобылем забруджанай зямлі...
І толькі вочы, поўныя пагарды
Плануюць вырай, быццам жураўлі...

Чарнобыль адбелiцца

Чорныя дзіры белымі аблокамі
Пазатыкаюцца…
Чарнобыль з часам сам-насам
Адбеліцца…
Вада забруджаная бялюткім пяском
Адфільтруецца…
Продкі забітыя нашчадкамі ў шчасці
Адновяцца…
Зло ашалелае згрызе кіпцюры,
Абяззубее…
І дабрачыннасць
Надзеяй у згоддзе
Натхніцца!!!

Чарнобыльскi тупiк

У Чарнобыля чорнае нёба,
Пашча чорная, як у ваўка.
Чорны плашч закрывае неба
Павуцінай пякельнага павука.

Нюх і зрок, слых і смак не заўважылі,
Што Чарнобыль падкінуў усім...
...Няўжо змора і жах пераважылі?..
Няўжо розум нямоглы зусім?..

ГОНЖУРОВА Марина

Успамін

Даўно тое было – год так 20 назад …
Помню ўсё, як людзей ратавалі:
Падязджалі машыны адна за другой,
І старых, і малых забіралі…
Як надоўга – пра тое не ведаў ніхто,
Высвятляецца, што назаўсёды.
Пакідалі радзіму з самотнай душой,
Быццам птушак пакутных чароды.
Як страшэнная здань, узышла над зямлёй,
Узнялась палыновая зорка…
За што нашу зямлю мусіў Бог пакараць?
Душаць слёзы: і крыўдна, і горка…
Хоць чужына ласкава прыняла ўсіх нас,
Людзі добрыя нам спачуваюць,
Толькі сэрца баліць аб бацькоўскай зямлі,
Дзе не хлеб – палыны прарастаюць.
Не сядзіцца ў Гомелі – езджу дамоу,
На радзіме часценька бываю:
Прыбіраю ў хатцы, на могілкі йду…
Пра шчаслівыя дні ўспамінаю.
Колісь песні – вяснянкі лілісь над ракой,
А пад восень вяселлі гулялі.
Эх, выходзіли дружна мужы на пакос,
Маладзіцы дзяцей забаулялі…
Зараз вымерла усё, толькі хаты стаяць,
Вые вецер, як воўк – адзіночка…
Не збаіцца ж бяды, радыяцыі – зла
Зямлі бацькаўскай верная дочка.
Ты пяшчотай свёй саграваеш усіх,
Дні і ночы шчыруеш аддана..
Дык свяціцца імя твае добрае век,
Дарагая бабуля Таццяна!..

ГРАЧАНІКАЎ Анатоль

Ах, Чарнобыль...

Ах, Чарнобыль...
Чарнобыль...
Чарнобыль!
Неславутая ў свеце АЭС!..
Ты ў свае праглынула вантробы
Нашу вёску, і поле, і лес.

I, здаецца, не атам твой «мірны»
У глухіх ненажэрных катлах, —
Там гараць нашы хаты і свірны,
Там гарыць наш палескі абсяг.

Атруціла зямельку і мову,
Долю нашу скруціла ты ў крук.
I расплавіла шчасця падкову,
Што вякамі каваў паляшук.

Прыйдуць новыя людзі і святы,
Як не ўдараць нязнанай парой
Твае трубы, нібыта гарматы,
Па нашчадках — наводкай прамой.

Радыяцыя — нябачны акупант...

Радыяцыя — нябачны акупант.
Зведаўшы вайны былой законы,
Дзед Нупрэй стаіць, як эмігрант,
На мяжы стаіць
Закрытай зоны.

За шлагбаумам — панылая шаша.
Могілкі — за пажаўцелым гаем.
Там яго маркотная душа
Па сялу здзічэламу блукае.

Там чамусьці ў рост пайшоў палын,
Спавівае хаты горкім лёсам.
Там чамусьці жураўліны клін
Доўга-доўга кружыцца над плёсам.

За ракою — пыхкае АЭС.
Без людзей — пагорбіліся хаты.
Вось дзе ён канчаецца, прагрэс:
У руках з рыдлёўкамі — салдаты.

Як жа будуць хлопцы ваяваць,
Дзе яны, няўлоўныя нукліды?
Іх, злачынцаў, некаму караць.
І не пойдзеш з імі ў бой адкрыты.

Думаецца дзеду на мяжы:
Пачынаць патрэбна, мабыць, справу
Ад дэзактывацыі душы
Тых, хто любіць
He людзей,
А славу.

ДОРОШКО Дарья

Оазис (пророчество)

Есть версия, что через много тысячелетий чернобыльская земля именно благодаря тому, что непригодна для жизни сейчас и оставлена людьми, станет единственным оазисом живой природы, в то время как остальная планета, постепенно истощённая, превратится в пустыню…

Прошли тысячелетия, и века
У бездны обозначилась черта…
Последнее столетье человека.
Последнего причастия Мечта
Не приняла. Погашенные звёзды
Грозили наступлением беды.
Но винограда радостные гроздья,
Но солнцем окаймлённые сады
Ещё цвели. И радостью сознанья
Оазиса, возросшего в ночи,
Мы жили здесь, в глубинах мирозданья
Чернобыльской измученной души.
И возрождённой, вырванной из праха,
Когда Земля, покою не учась,
Уж корчилась у изголовья страха,
У вечности на острие меча.
И в этот миг последнего изгнанья,
И в этот час вселенского Ничто
Открыли мир на грани узнаванья –
Чернобыльский оазис-лоскуток.
Он возродился Фениксом из пепла.
В тот день, когда планета на мели
Была уже и маяки ослепли,
В Чернобыле подсолнухи цвели.

28.03.2011

ИВАНОВА Наталья

Чернобыльский реквием

У древних славян в языческие времена
бытовало представление, что солнце
ночью спускается под землю,
превращаясь в черное светило,
испускающее сияние мрака.

Царят светило мрака в поднебесье
И огненная радуга беды,
И тьмою преисполнено Полесье,
И меркнут белопенные сады.

Ты светишь нам, Чернобыльское солнце!
Тяжел твой жар, темны твои лучи!
Сквозь хаты позаброшенной оконце
Сиянием отравленным в ночи
Горит над разоренными дворами
Сквозь дальние и смутные года,
Пылает погребальными кострами
Чернобыля печальная звезда.
Беда сказала: « Ты повсюду лишний!»
И Родина рассыпалась во прах.
Несчастье расцветало белой вишней
И отражалось в пепельных глазах.
И воздух стал свинцом, а пища – ядом,
И мерзость запустения пришла,
И улицы, как лабиринты ада,
Отчаянья окутывает мгла .
Покинуты и нивы, и селенья –
Отводит око ослепленный рок.
Сияет мраком, точно диск затменья,
Чернобыльский всевидящий зрачок.
И солнечная темная корона
Пронизана невидимым лучом –
Жестоким, троекратно повторенным,
Отточенным Дамокловым мечом.
Был жребий дан – изгнания дорога,
Тернистые и горькие пути,
И даже пыль со своего порога
Не суждено нам было унести.
Как будто материнская утроба
Убила нелюбимое дитя.
И колыбель родная стала гробом.
И тысячи, и сотни лет спустя
Трилистник черный, знак беды и горя,
Как траурная Каина печать,
Да будет на равнинах и в озерах
О боли и опасности кричать!
О, солнце из языческих поверий,
Как жгут твои подземные лучи!
Мы вечности распахиваем двери
И ищем потаенные ключи.
И разрываем цепь тоски железной
С надеждою и верою в глазах.

В молчании на скорбный «кладязь бездны»
Вновь падает хрустальная слеза.

16.04.2009 г.

КВЕТКОВСКАЯ Вера Федоровна

Беда

Пусты дома, окон глазницы
Да пахнет кладбищем слегка.
Что мне роскошная столица?
Своя землица дорога!

Порой и думать нет уж силы,
Лишь слезы льются, как вода.
И в городе ничто не мило,
Но и в селе своем беда.

Там солнце по-другому светит,
Уже не радует тепло.
Ну кто за это все ответит?
Ведь столько жизней унесло!

За что же нам беда такая
На Белую, на нашу Русь?
Хоть почернела вся, родная,
Я от нее не отрекусь!

О Чернобыле

Зона отселения пуста,
Там один хозяин бродит – ветер,
Не кружится там теперь листва,
Не кричат и не смеются дети.

Тени неродившихся детей
Где-то одиноко бродят рядом,
Да больные матери теперь
Смотрят в белый свет потухшим взглядом.

КРУЧЭНКА Тамара

Ніне Рыбік

У вёсцы той, бядой кранутай,
Дзе вокны хат — людскія душы,
Мы назіралі, як пакутна
Над комінамі бусел кружыць.
Ён так выпростваў свае крылы,
Нібы закрыць хацеў свет белы,
А вёска ўся была магілай —
Нязвыкла чорнай, апусцелай.
Як шчыраваў ён, родны бусел!
Як ажывіць хацеў ён вёску,
Падкінуць немаўля ў капусту
І стаць малечы бацькам хросным.

Я прыехала з зоны,
З той палескай бяды
Да азёраў, дзе зоры,
Дзе маленства сады.
Блікі сонца на Мястры,
Нібы з золата невад.
Бераг мой пакручасты,
Дзе так блізка да неба.
Граюць конікі звонка
У мурожнай траве.
Дарагая старонка
Светла ў сэрцы жыве.
Цётка Ліда
Ну, за што такая доля? Вочы мокрыя ад слёз.
Перажыць унучку Волю
Непасільны выпаў лёс.
Цётка Ліда, цётка Ліда, —
Палыновы лёс журбы…
“Запісалі ў інваліды!” —
Сэрца ўздрыгне ў міг любы.
Ўсё глядзіш на фотаздымкі
Волі-Волечкі жывой.
Іх прытуліш, іх абдымеш:
“Забяры мяне з сабой!”
Задушы слязіну, цётка, —
Колькі змерала ты вёрст!
Паланянкаю ў калодках
Несла знак на світцы “ОСТ”.
Колькі сшыла ўсім абновак,
Зарабляючы на хлеб.
А цяпер знямелі ногі,
І кватэра, быццам склеп.
Гаснуць фарбы краявідаў.
Пахаванне ў вачах.
Цётка Ліда… Цётка Ліда…
Снегу вэлюм на плячах…

Горкая споведзь

Настассі Трафімаўне Вяргейчык – стрыечнай сястры І. П. Мележа

Слухаю з болем прытоеным
Роздум ваш, цётка Насця:
“Не, мы не з’едзем.
У Хойніках
Клопаты нашы і шчасце”.
Памяць пра брата Івана
Выблісне россыпам зорак.
Ён да герояў раманаў
Мкнуўся на гэты падворак.
Потым загаласіла,
Сэрца рвучы ад жалю:
“Тут пахавала сына.
Ці ж то зямля чужая?”
Ах, як гарыць каліна
Каля ваконца хаты!
Краю свайго галінка,
Рупнасцю рук багатая,
Тупаеш да змяркання,
Рада мне, бы радзіне.
Колькі ў табе ад Ганны,
Колькі ў табе ад радзімы!
І як Святога Пісання
Найцудадзейны лісцік,
Мележава пасланне
Ты да грудзей прыціснеш.
Шэпчаш, нібы малітву,
Гэта пісьмо ад брата.
Меддзю ўсцілаюць ліпы
Сцежку праз сад да хаты.

У Бабчыне

Міколу Мятлiцкаму

Вёска твая — нібы клін жураўліны,
Мкнецца ў неба ўзняцца імкліва…
Лапіны снегу на чорнай зямліцы…
Хіба ж такое можа прысніцца?
Хаты ў журбе, нібы тыя дамоўкі,
Гукаў ніякіх, жыццё тут замоўкла…
“Газік” імчыць нас, і раіць калега:
“Не дакранайся тут толькі да снегу…
Ўсё тут памерла, тут могілкі вёскі,
І радыяцыя-смерць яшчэ косіць.”
Я ж не стрывала, прашу прыпыніцца,
Дзе нарадзіўся Мікола Мятліцкі…
— Ты рызыкуеш, — мне кажа калега,
— Хочаш памерці ад гэтага снегу?
Ды я ступаю ў двор вінавата:
“Дзень табе добры, Міколава хата…”

МАКСИМЕНКО Юрий

Мой Чернобыль

Художнику из Новозыбкова К.Ф.Попову, автору цикла "Зона отселения"

Надежда наша - феникс-птица -
Воскреснет, смерть преодолев.
Надеюсь я, что возвратится
Жизнь в те места, где дом и хлев
Дышали утренним туманом
И небосвод был свеж и ал.
Все стало прошлым, стало странным,
Но - нет! - не менее желанным
С тех пор, как черный стронций пал.
Пусты дома. Как пчелы соты,
Покинул люд свои места.
О вы, небесные высоты,
Смирите гнев. Зачем вы так?
Такому лучше бы случиться
Лишь в страшном сне, забытом сне…
Жизнь, в эти села аист-птицей
Вернись, как прежде, по весне.
Прозрели мы, в грехах раскаясь…
Но сердце глохнет от тревог.
Пусть в души, словно белый аист,
Вернется Бог, вернется Бог!

***

Неси, народ, чернобыльский свой крест,
Под ношей спину, всю в рубцах, сутуля,
Изгнанник из своих родимых мест,
Сраженный радиацией как пулей.

Чернобыль горькой пылью окропил
Твой дом и душу. Черный стал чернее.
Звезда-полынь упала в реку. Пил
Ты воду черную- и боль земли всей с нею.

Неси, народ, свой крест и не стони,
Хоть кажется, что непосильна ноша.
По-зимнему студёны стали дни
И черным снегом сад твой припорошен.

Ты выдюжи и к Небу воззови,
Покайся и придет конец утратам.
Ведь ты рожден для жизни, для любви,
А с ними совладать не в силах атом.

МУШТЕНКО Леонид

***

Барвовае сонца, як рана Радзімы,
На любых прасторах чарнобыльскі пыл,
Што лёг паласою між намі і тымі,
Хто гэту Радзіму зусім не любіў.

Бацян белакрылы ўсё кружыць над лесам,
Не знойдзе ніяк свой зьнявечаны кут.
Нямашака вёскі, ні сьмеху, ні песьні, -
Адная крапіва гушчэзная тут.

Начальнікі нашы народ падманулі,
Зноў рвуцца да ўлады, бы шыхт ваяроў,
А ў хатах забытых сівыя матулі
Дарэмна чакаюць спалёных сыноў.

О, Божа магутны! О, праведны Божа!
Завошта народ мой Ты так пакараў?!
Ў чым ён вінаваты і, хіба, так можна,
Бо ён толькі долі ды шчасця жадаў?

Барвовае сонца, як раны Радзімы,
І плямамі сьмерці чарнобыльскі пыл,
Акопамі стаўшы між намі і тымі,
Хто робіць з Радзімы краіну магіл...

(1989 год)

***

У полі, у чыстым – адно пустазелле,
Дзе вёска стаяла, - крапіва расьце.
Ды шляхам забытым амаль штонядзельна
Стары чыйсь кульгае па полю, як цень.

Ён чорную торбу нясе за плячыма,
Кіёк сукаваты сьціскае рука.
А мне падалося, што быццам Айчына
Падобная сёньня но ТОГА дзядка.

І вось ТОЕ месца, дзе вёска стаяла,
І могілкі побач з ягонай раднёй.
Дастаў ён бутэльку і жоўтае сала,
Самотна сьхіліўся над роднай зямлёй.

Крыжы дарагія ўсё песьціў упарта,
А потым у кварту з бутэлькі лінуў
І даўкую кроплю ад поўнае кварты
Стары ў адзіноце ледзь-ледзь пракаўтнуў.

І горкія слёзы ад горкае кроплі
З вачэй састарэлых яго пацяклі,
І шэрае лісьце пад крыжам прамокла,
І руды суглінак радзімай зямлі.

Кульгавы стары нахіліў сваю кварту
І горкае выліў, каб дыхаць лягчэй.
Блакітнае неба глядзела з пагардай
У бездань ягоных паблёклых вачэй...

***

За астаткамі дрота чарнобыльскай зоны,
У пакінутай вёсцы адна, - кліч не кліч, -
На асінавай лаўцы, агнём апалённай,
Беларуска старая сядзіць, нібы сыч.

Колькі год той старой, невядома нікому
І таго ўжо не ведае нават сама,
І глядзяць ёй у вочы патухлыя вокны
Паміраючых хат і зь’яўляюцца ў снах.

На нагах беларускі глыбокія “чуні”
І галіцы з тканіны якойсь на руках.
Тут ваўком бы завыць, ды ніхто не пачуе,
Бо чарнобыльскі попел у сэрцах ачах...

РАДИОНОВА Галина

Мирный атом...

Чернобыль – чёрная быль:
Над крышами – с атомом пыль,
Над полем – кричит вороньё,
Коты превратились в зверьё…
И даже сквозь серый асфальт
Глаза смерти в небо глядят,
Её тут навек уголок
И знак: «Ты сюда не ходок!»
Она здесь царит «сквозняком»:
Проходит сквозь стены и в дом,
Где долгие годы подряд
Ждёт школьника в клетку тетрадь.
Как прах в заряжённой среде,
Как памятник страшной беде;
Чтоб помнили: атом не спит
И новой бедою грозит!..
Чернобыль… А раньше Кыштым,
Теперь над Японией дым…
Фонит «Фукусима» опять,
Чтоб новые жизни забрать.
Так мирный ли атом, когда
он рядом – там ходит беда…

22.03.2011

ЯРЕЦ Виктор

Балада Палесся

Віктару Казько

Калі б не тая ноч красавіка,
што горыччу дыхнула неспазнанай, —
як і раней, цякла б між траў рака,
як і раней, суніцы спелі б на палянах.
Як і дагэтуль, радасць птушанём
здзіўлёна кроплі ў дзень лавіла б летні
нябёс лагодных, што вадою гром
астуджваюць над лугам перагрэтым.

Шукаў бы зноў грыбнік — баравіка,
і рыбака б удача не мінала,
калі б — не тая ноч красавіка,
якой і ў страшным сне зямля не знала.