Аляксандр Сцяпанавіч Дуброўскі нарадзіўся 24 чэрвеня 1948 года ў вёсцы Целяшы Гомельскага раёна. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы працаваў будаўніком, служыў у арміі. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэспандэнтам гомельскай раённай газеты «Маяк», загадчыкам аддзела інфармацыі Гомельскага абласнога тэлерадыёаб’яднання. Член Беларускага саюза журналістаў з 1980 года. Даволі шмат вандраваў па свеце.
Першы верш («Вяселле») быў надрукаваны ў раённай газеце «Маяк» у 1967 годзе. Друкаваўся ў газетах «Гомельская праўда», «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Сельская газета», у часопісе «Маладосць», калектыўных зборніках «Магістраль», «Святло шчымлівай памяці» і інш. Вершы А. Дуброўскага – пра перажытае, непасрэдныя і шчырыя. У іх адчуваецца радасць быцця і шчымлівае прадчуванне хуткаплыннасці звычайнага зямнога шчасця. Паэтыка яго твораў зведала грунтоўны ўплыў фальклору. У лепшых творах з аднолькавым майстэрствам можа гаварыць як аб найбольш актуальных праблемах рэчаіснасці, так і выключна асабістых момантах чалавечага жыцця.
Выйшлі ў свет кніга лірыкі «І будзе лета апасля» (2005), зборнік «Непрадказальнасць дня» (2008) – вершы і паэма-рэквіем «Трагедыя Пабужжа», кніга «Дня наступнага святло» (2010).
Сваё грамадзянскае і паэтычнае credo ўвасобіў у праграмным вершы «Мы – розныя», якім і адкрыў першы зборнік:
Прыйшоў на гэты свет я, каб любіць
Зямлю бацькоў гадзінай смутнаю,
Прыйшоў на гэты свет я, каб любіць
Зямлю бацькоў гадзінай смутнаю,
Каб мовай веку з часам гаварыць,
Сваю шануючы, – пакутную.
Прыйшоў, каб лашчыць кветкі і траву,
Каб захапляцца стромкай хвояю,
Прыйшоў. Каб неба бачыць сіняву
І дыхаць веснімі настоямі.
Прыйшоў на гэты свет я, каб рабіць
Дабро – пакуль яшчэ не позна нам!
І хоць мой лёс таксама дагарыць –
Шчаслівым быў!
Усе мы – розныя…
Праз усё жыццё паэт пранёс любоў да маленькай радзімы, да вёсачкі Целяшы, якой прысвяціў шмат паэтычных радкоў, бо менавіта адсюль і пачыналася яго жыццёвая дарога. Аляксандр Сцяпанавіч лічыў, што жыццё не скончыцца да той пары, пакуль яно дорыць людзям таямніцы, якія яны імкнуцца спазнаць і расшыфраваць, «пакуль бруяцца звыклыя крыніцы і громам аддаецца крыгаход; пакуль сахаты прыткую ласіху прызыўна кліча ў стоены гушчар; пакуль буслы разважна і павольна блукаюць сярод лотаці і траў». Для паэта Радзіма – гэта і храмы, і могілкі, і зубры пад Туравам, і маленькая рачулачка Уза, што ўпадае ў дзядзьку Сож, і раніца ў роднай хаце, дзе ўжо няма роднай маці:
Хто да сэрца прытуліць,
Калі жыць немагчыма?
Памірае матуля –
Застаецца
Радзіма.
А. Дуброўскі ганарыцца роднымі Цяляшамі, якія вядомы з XVI стагоддзя і будуць жыць у вяках, «бо не знікне дым у камінах, А ля вакон – бярозкі». А таму нібыта той схуднелы ад доўгай-далёкай дарогі з выраю бусел, што ад голаду і холаду хавае дзюбу пад крыло, ён заўсёды знойдзе дарогу да роднага гняздзечка, таму не патрэбна шматслоўе. Дастаткова сказаць – Ты дома. Здавалася б, каго ў беларускай паэзіі здзівіш апісаннем краявідаў маленькай радзімы? Але паглядзіце, як адметна арыгінальна бачыць паэт звыклы начны малюнак:
Прытомленая справаю надзённай,
Прысела ноч за вёскай на слупах,
Гарбаты месяц на суседскім клёне
Марудна лезе ў неба па суках.
Здаецца, што сарвецца, небарака,
Ушчэнт сябе расквасіць ён аб брук.
І ты мне шэпчах ціха:
«Вось адвага!
Хаця б не трэснуў раптам крохкі сук…»
І я таксама затаіў дыханне,
Губу аж да напругі прыкусіў.
Ды скончылася доўгае маўчанне:
Апошняя галінка…
І – паплыў!
У А. Дуброўскага ўласны погляд на сусвет: пад аркай дрэў віруе ў ноч рака; на чаўны, пахаваныя ў кустах, лажыцца сон трывожны і дрыготкі; жнівень, адлятаючы, свішча крыллем; маланка пыхкае гарачай самакруткай; на вачах паэта канае лета; чорныя шпакоўні ўяўляюцца шпакамі.
Ніколі не забудзецца «Поўня на вадзе»:
І поўня на вадзе, і пляск вясла,
І вуснаў шэпт шчасліва-патаемны –
Усё гэта чула-бачыла сасна
І бласлаўляла з кручы немавернай.
Не доўга ёй рыпець на скразняках
На свеце белым, беднай, засталося:
Падмые строму Пціч
І ўніз – ба-бах!-
Як пераспелае нязжатае калоссе.
У паводку тое будзе, апасля…
Пакуль жа светам правіць узаемнасць:
І поўня на вадзе, і пляск вясла,
І вуснаў шэпт шчасліва-патаемны…
Паэт даволі павандраваў па свеце: быў у Заходняй Сібіры, адкуль прывёз нізку вершаў «Глыток Сібіры»; аўтар згадвае Вавель – калыску польскіх каралёў, трубача-гейналіста пад Кракавам, які граў трывогу да таго часу, пакуль татарская страла не ўпілася яму ў горла і перарвала сігнал на самай высокай ноце; не марыць ён аб Ваганькаўскім шчасці, бо мілей за ўсё родны край, які здалёку здаецца яшчэ болей прывабным і мілым сэрцу. Менавіта таму ўсе непамыслоты і няшчасці роднай зямлі ён успрымае як свае ўласныя, глыбока асабістыя. Яму нават мроіцца гратэскавая сітуацыя, што ён адзіны і апошні, хто застаўся на гэтай зямлі, а наўкола толькі цемра, попел і дым, сіверны вецер, што, хвошчучы, замятае сляды ядзернай эры. І над друзам бетону і маўклівага іржавага металу, над бязлюднай пустыняй астывае Свяціла счарнелы авал… Апафеозам вынішчэння чалавечага ў чалавеку з’яўляецца паэма-рэквіем «Трагедыя Пабужжа», якая прысвечана Памяці Аркадзя Паўлавіча Набокіна – настаўніка-пенсіянера, які больш девяці гадоў пражыў адзін у выселенай вёсцы Пабужжа Веткаўскага раёна і быў забіты маладымі злачынцамі за ўласнае цяля… А праўду пра трагедыю змог перадаць людзям паэт, а ўсім астатнім, у тым ліку і аблокам, перадае добры птах – бусел на сваіх крылах. Сучасныя спаленыя Хатыні (вёскі з зоны адчужэння) сваімі чорнымі бярозавымі прывідамі, закалочанымі комінамі яшчэ раз нагадваюць чалавеку, што не вораг тут пасеяў смерць, Самі мы… І ад таго ўдвайне балюча. Трагедыя сучаснай вёскі раўнавялікая трагедыі вёскі Вясёлае Поле з Урыцкага сельсавета, якую спалілі фашысты ў 1943 годзе і якая так і не аднавілася ніколі.
Як ніхто з сучаснікаў, за выключэннем хіба Таісіі Мельчанкі, паэт хвалюецца і турбуецца лёсам роднай мовы, культуры, духоўнай спадчыны. У вершы «На Дзяды» ён сцвярджае, што тых, хто трымаецца спрадвечных звконаў, ужо абклалі, нібы паляўнічыя ваўкоў. Але мы на Бацькаўшчыне тут – Благаслаўлёныя!.. і зарокам таму – мова матчына.
Лекам ад журботы жыцця з’яўляецца, як і ваўсе часы, жанчына і каханне. У гэтай сферы А. Дуброўскі паказвае сябе някепскім майстрам. Ён згадае і «Першае каханне», самае чыстае і так рэдка шчаслівае; успомніць юнацтва на чоўне на Сожы; першы пацалунак і хмельныя ночы; зведае пачуццяў ростань, якая кісліць, як сліва. У бяздонных вачах абранніцы спякота летняй ночы, яе вусны – соты мёду; яна створана для чаравання. Таму просіць ён адзіную, калі адыходзіш,

Пакінь мне светлы ўспамін –
Прыгожая, пяшчотная, зямная:
І да мяне хай сонца завітае,
Як шчасце сыйдзецца на клін,
Як застануся сам-насам
З трывогай, смуткам, хітрым лёсам,
Што ненажэрныя, як восы
І толькі памяць не бедлам,
Не разважае: нам ці вам…
Ёй уласцівы боль і смутак,
Спагада, шчырасць, не разлік…
І не зрываецца на крык
Ад фанабэрлівасці дутай.
Пакінь мне светлы ўспамін…
Паэт Міхась Болсун, да зборніка якога А. Дуброўскі напісаў прадмову, прысвяціў свайму сябру, калегу па творчаму цэху і дарадчыку цёплыя зычэнні і пажаданне:
ВЕРШ ЛІРЫЧНЫ
НАПІШЫ…
Расхіні-ка, сябра, крылы,
Крылы стомленай душы!
Увальюцца ў цябе сілы,
Сум спалоханы збяжыць.
Стрэнь ля рэчкі з вудай ранне.
Сон з вачэй прагоніць Сож.
Будзе ў радасць сонца ззянне
І цыганскі срэбны дождж.
Усміхнуцца табе краскі,
Зачаруе іх разліў.
Цеплыню адчуеш, ласку
Роднай летняе зямлі.
…Расхінай жа, сябра, крылы
Паэтычнае душы!
Растапі самоты крыгі,
Верш лірычны напішы!
І мы ўсе далучаемся да гэтай шчырай просьбы, бо ведаем, што Алесь Сцяпанавіч – таленавітая асоба. Аб гэтым ён гаворыць у цытуемым ніжэй вершы:
Мы на зямлі, сцвярджаюць,
Толькі госці.
Але не ўсім аднолькава
Гасціць.
Як за сталом,
Дзе есці ёсць
І піць:
Адзін пасля сябе
Пакіне косці,
А нехта песню,
Што ў вяках звініць.
На вечнасць аўтар з-за сваёй сціпласці не прэтэндаваў, але сцвярджаў – Я застануся гукам жыццём напісаных радкоў.
Сэрца Аляксандра Сцяпанавіча перастала біцца 8 красавіка 2014 года.
Крыніца інфармацыі: «Святло шчымлівай памяці»: Алесь Дуброўскі // Сожскі карагод: [нарысы] / пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера. – Гомель: Сож, 2010. – С. 167-170.