Нарадзілася 29.08.1954 г. на станцыі Аўраамаўская (в. Партызанская) Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, у сям'і чыгуначніка.
У 1979 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала: літсупрацоўнікам хойніцкай раённай газеты “Ленінскі сцяг”, карэктарам выдавецтва “Калининградская правда”, у органах унутраных спраў Расіі і Украіны.
Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар кнігі-споведзі “Мой Чарнобыль, або Я боль людскi кранаў… рукамі…”, казак “Прыгоды Бульбаёсціка”, “Компания “Артем и К” по уничтожению жука”, “Бульбаёсцава сямейка”, зборніка прозы “Картошка – хлебу и любви присошка”. Аўтар і вядучая рубрыкі “БульбаЁсць!!!” у часопісе “Мир животных”. Піша на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.
Лаўрэат конкурсаў:
• Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Лучшая книга года 2014” (Берлін) за зборнік прозы “Картошка – хлебу и любви присошка”;
• Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Семья – Единение – Отечество” (Мінск, 2014);
• Абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага – 2017 за зборнік нарысаў “І тут жывуць людзі”;
• Міжнароднага конкурсу “Национальная литературная премия Золотое перо Руси – 2020” за нарыс “Небесный тихоход” со станции Хойники”.