Привет, Гость
  • Нравится
  • 2

Віншуем!

Категория: Литературные новости Просмотров: 1529
Віншуем!
У 2015 годзе лаўрэатам міжнароднай прэміі Баяна абвешчана паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Нікіціна (Шклярава).


Афіцыйная дэлегацыя Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прыняла ўдзел у фестывалі славянскага пісьменства і народнай культуры “На зямлі Баяна” у Трубчэўску Бранскай вобласці.

Як адзначыў старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч, сёлетняе свята ў старажытным горадзе было прымеркавана да 830-годдзя помніка славянскай літаратуры “Слова аб паходзе Ігаравым” і было юбілейным, трыццатым. Літаратары Гомельшчыны выступілі на адкрыцці і шматлікіх мерапрыемствах форуму, прынялі ўдзел у паэтычных чытаннях, мітынгу-ушанаванні ў гонар ініцыятара славянскага свята паэта, члена Саюза пісьменнікаў Расіі, лаўрэата міжнароднай літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага Сцяпана Кузькіна, наведалі нядаўна адкрыты літаратурны музей горада.

У кагорце яркіх падзей свята – ўшанаванне 64 уладальнікаў міжнароднай прэміі Баяна з Беларусі, Украіны і Расіі. На працягу трох дзесяцігоддзяў яна ўручаецца яркім прапагандыстам славянскай культуры ў гэтым святым месцы. Дарэчы, іх у свой час літаратурную прэмію Баяна атрымалі беларускія літаратары Міхась Башлакоў і Васіль Ткачоў, Юрый Фатнеў і Генадзь Говар, Уладзімір Гаўрыловіч і Міхась Болсун. Рашэннем аргкамітэта ў 2015 годзе лаўрэатам прэміі Баяна абвешчана паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Нікіціна (Шклярава).

Як падкрэсліў Уладзімір Гаўрыловіч, такой высокай узнагародай гомельская паэтэса ўганаравана за шматгадовы ўдзел у творчых сустрэчах паэтаў і пісьменнікаў, як у Беларусі, так і на зямлі быліннага Баяна, важкі ўнёсак у развіццё беларускай культуры і захаванне культурнай спадчыны братэрскіх славянскіх народаў. Так, Ніна Нікіціна ў свой час зрабіла пераклад на беларускую мову помніка славянскай літаратуры “Слова аб паходзе Ігаравым”, а зараз знаёміць беларускага чытача з са сваімі перакладамі твораў сучасных бранскіх і расійскіх калег. Гомельскае аддзяленне СПБ у 2012 годзе выдала паэму “Рускі крыж” вядомага бранскага паэта Мікалая Мельнікава на трох мовах: беларускі пераклад зрабіла Ніна Нікіціна, а ўкраінскі гомельская паэтэса Алена Матвіенка.

Аўтар: Мікалай Ігнатовіч
Крыніца: pismenik.byскачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 22.06.2015
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии