Привет, Гость
» » Размаўляй са мной па-беларуску!
  • Не нравится
  • +5
  • Нравится

Размаўляй са мной па-беларуску!

Категория: Новости библиотек Просмотров: 1544

21 лютага ў свеце адзначаўся Дзень роднай мовы. Гэта свята з’явілася ў 1999 годзе па рашэнні 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА.
Дата была выбрана невыпадкова: менавіта ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане.

Святкаваць Дзень роднай мовы у Беларусі пачалі з 2009 года.

На канферэнцыі ў Парыжы ў 1910 годзе беларуская мова была прызнана лепшай па мілагучнасці пасля італьянскай. Переканацца ў гэтым змаглі ўсе ўдзельнікі акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску”, якая прайшла ў бібліятэках Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Абслугоўванне на беларускай мове, разнастайныя мерапрыемствы, конкурсы, цікавыя сустрэчы – было зроблена ца шмат, каб прыцягнуць увагу да роднай мовы.

Так, падчас урока «У родным слове – цэлы свет», які адбыўся 21 лютага ў бібліятэцы-філіяле №6, ваеннаслужачых вайсковай часткі 1242 пазнаёмілі з традыцыямі святкавання Дня роднай мовы ў розных краінах свету. Супрацоўнікі бібліятэкі пастараліся паказаць самабытнасць кожнай мовы, своеасаблівасць гукаў, слоў, выразаў і сувязь гэтага з менталітэтам і звычаямі народаў.

Але ўсё ж асаблівая ўвага была нададзена беларускай мове. На фоне народных мелодый гучалі вершы Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Гаруна і Сяргея Грахоўскага, вялася гаворка пра гісторыю развіцця мовы.

Да мерапрыемства была падрыхтавана і кніжная выстава «З любоўю да роднага слова», дзе можна было пазнаёміцца з літаратурай, прысвечанай развіццю пісьменства, творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў, перакладамі на беларускую мову твораў сусветнай класікі і інш.


У філіяле №9 удзельнікі фальклорнага падарожжа «Беларускі скарб» выбралі самага лепшага дэкламатара беларускіх вершаў і паглядзелі фільм Таццяны Кубліцкай «Піліпка», які атрымаў гран-пры конкурса анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафестываля «Прамяністы анёл» (Расія).

«Урокі роднага слова» для выхаванцаў дзіцячых садоў №134 і №81 і вучняў пачатковых класаў школ №2 і №63 у бібліятэцы-філіяле №12 прайшлі пры падтрымцы Навабеліцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб׳яднання «Белая Русь». Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак ад яе кнігі беларускіх аўтараў.

Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску!

 

Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску!

 

Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску!



Свята мовы і кнігі «Кніжкі з-пад бойкага пяра беларускіх пісьменнікаў» прайшло 24 лютага ў філіяле №16. Вучні адукацыйных школ №47, 43 і гімназіі №71 разам з бібліятэкарамі здзейснілі экскурс у гісторыю беларускай кнігі, пазнаёміліся з творчасцю дзіцячага пісьменніка Васіля Зуёнка і паспрабавалі «смак мовы», паглядзеўшы аднайменны відэаролік.
Вершы пра Радзіму, ваеннае ліхалецце, каханне нашых знакамітых паэтаў – Максіма Танка, Міколы Чарняўскага, Максіма Багдановіча і іншых – прачыталі студэнткі і выкладчыкі філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны.

Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску!

 

Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску!



Прынялі ўдзел у акцыі таксама бібліятэкі-філіялы №2, 3, 7 і 15. Там можна было даведацца, як узнікла і развівалася наша мова, прыняць удзел у інтэлектуальных конкурсах і гульнях, успомніць прыказкі і прымаўкі, пазнаёміцца з кніжнымі выставамі і паслухаць беларускія вершы і песні.

Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску!

 

Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску!
дата: 28.02.2014
автор: Дарья


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии


Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.