Привет, Гость
  • Нравится
  • 7

Праект «Людзі і кнігі». Божым шляхам

Категория: Новости библиотек / Люди и книги Просмотров: 186
Падарункі лёсу здараюцца. Гомельская “Герцэнка” ведае гэта, як ніхто іншы, у бібліятэцы падобная з'ява адбываецца часта, напрыклад, калі ў яе фонды нечакана трапляе ўнікальная кніга.

На днях супрацоўнікі бібліятэкі прыйшлі ў вялікае захапленне ад чарговага такога падарунка (не падумайце, што бібліятэкары людзі экзальтаваныя, проста вельмі любяць і шануюць кнігі).

Невядома, якімі шляхамі, мяркуем, Божымі, у бібліятэку імя Герцэна трапіла рэдкае выданне грэка-каталіцкага малітоўніка Льва Гарошкі «Божым шляхам» 1946 года.

Праект «Людзі і кнігі». Божым шляхам


Жыхарка Гомеля, пасля таго як прывяла ў парадак свае кніжныя паліцы, вырашыла частку кніг аднесці ў бібліятэку, так бывае часта.

Кнігі прынесла, а вось імя сваё, на жаль, не пакінула. Аднак супрацоўнікі бібліятэкі гэтую жанчыну будуць памятаць з удзячнасцю доўга.
У стопцы падараваных кніг увагу бібліятэкараў прыцягнула невялічкая кніжыца (трохі не дацягнула да мініяцюрнай) шэрага колеру, вельмі сціпла аформленая (вядома чаму – год выдання пасляваенны). Выдадзена ў Рыме ў 1946 годзе на беларускай мове пад назвай «Божым шляхам. Малітаўнік для беларусаў».

Усе гэтыя акалічнасці і сталі падставай цікавасці да выдання з боку супрацоўнікаў бібліятэкі. Увагу бібліятэкараў прыцягнуў і незвычайны змест кнігі.

Адкрывае малітаўнік «Слова пра малітву» (Лук.11. 9-14), далей размяшчаюцца штодзённыя малітвы і малітвы на патрэбу часу па-царкоўнаславянску і па-беларуску. Акрамя малітваў у выданні змешчаны выняткі з Катэхізісу (найглаўнейшыя прыказанні, важнейшыя праўды веры, дзесяць божых прыказанняў, царкоўныя прыказанні, сем святых тайнаў, добрыя ўчынкі для душы і для цела, галоўныя грахі і інш.). У выданні прыводзяцца царкоўныя песні таксама на беларускай мове (!), каляндар важнейшых царкоўных святаў.

Скупыя звесткі аб выданні – толькі месца і год выхаду у свет – вымусілі бібліятэкараў правесці дадатковыя пошукі ў сетцы Інтэрнэт.
І вось аб чым бібліятэкары даведаліся.

Па-першае, «Божым шляхам. Малітаўнік для беларусаў» – першы (!) грэка-каталіцкі малітоўнік выдадзены на беларускай мове.
Па-другое, яго складальнік – айцец Леў Гарошка, грэка-каталіцкі святар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, дзякуючы якому Святы Пасад у Рыме зразумеў і прызнаў Беларусь як асобную нацыю са сваімі патрэбамі і памкненнямі.

Леў Гарошка паходзіў з беднай сялянскай сям’і праваслаўных беларусаў з уніяцкімі традыцыямі. Нарадзіўся 11 сакавіка [ст. ст. 26 лютага] 1911 года ў в. Трашчычы, Навагрудскага павета — памёр 28 ліпеня 1977 у Парыжы.

Праект «Людзі і кнігі». Божым шляхам


У апошнія гады свайго жыцця айцец Леў Гарошка служыў беларускім вернікам у Францыі і Брытаніі, кіраваў беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё ў 1970-77 гадах, усяляк прапагандаваў Беларусь і беларусаў. Ён падрыхтаваў цыклы праграм, прысвечаных хрысціянскім аспектам беларускай літаратуры, гісторыі хрысціянства ў Беларусі, славутым беларускім рэлігійным дзеячам, сведчанням вялікіх асобаў – навукоўцаў, астраномаў, кампазітараў – пра існаванне Бога. Займаўся выдавецкай дзейнасцю на беларускай мове.

Айцец Леў Гарошка быў даследчыкам гісторыі рэлігіі і фальклору Беларусі, культуролагам, выдатным беларускім хрысціянскім празаікам, аўтарам мноства артыкулаў і кніг. Друкаваўся пад псеўданімамі Л. Іскра, Анатоль Жменя, Пракоп Каваль і інш. Выдаў мноства кніг і навуковых прац у самых розных галінах.

Праект «Людзі і кнігі». Божым шляхам


Многія з іх можна знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а дакладней: філасофска-тэалагічная кніжка «Душа» (Парыж, 1948), прыродазнаўчая «Паходжаньне чалавека ў святле сучасных фактаў» (Парыж, 1948), гістарычныя кнігі «Сьв. Еўфрасіньня-Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі» (Парыж, 1950), «Беларусь у датах, лічбах, фактах» (Парыж, 1953), мовазнаўчая кніга «Своеасаблівасьці беларускае мовы» (Парыж, 1951), мастацкая кніга «Кветкі і церні жыцця: Зб.апавяданняў» і г. д.

Вось цяпер і жыхары Гомеля могуць патрымаць у руках адно з выданняў Льва Гарошкі.

Кніга паступіла ў рэдкі фонд музея аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна.

Завітвайце да нас! Заўсёды рады кемлівым чытачам!скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 21.07.2020
автор: Mary


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии