Привет, Гость
» » Рэканструкцыя абраду «Жаніцьба коміна»
  • Нравится
  • 7

Рэканструкцыя абраду «Жаніцьба коміна»

Категория: Новости библиотек / Детям и подросткам Просмотров: 201
Знаёмства з традыцыйнай культурай нашых продкаў дае магчымасць больш глыбока зразумець не толькі іх духоўны свет, але і спасцігнуць сімвалізм іх гарманічных стасункаў з прыродай. 25 верасня ў бібліятэцы-філіяле №2 у рамках праекта «Часоў злучальная нітка» прайшла рэканструкцыя абраду «Жаніцьба коміна». Удзельнікамі абраду сталі вучні 5 класа ДУА «Гімназія №36 г. Гомеля імя І.Мележа».

Абрад быў прымеркаваны да пераносу асноўных работ з поля ў хату. «Жаніцьба коміна» – сакральны абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце. Комін – прылада для асвятлення сялянскай хаты ў вячэрні час. Пад спецыяльнай адтулінай у столі прымацоўвалі вісячы дымаход, які рабілі з дошак, мешкавіны, плялі з лазы, абмазвалі глінай, да яго падвешвалі звычайную патэльню, каганец ці невялікую металічную рашотку. На ім гарэла лучына або дробна пасечаныя хваёвыя карэньчыкі, асвятляючы хату.

Абрад бытаваў пераважна на Палессі ў Жыткавіцкім і Столінскім раёне, у наш час можна назіраць у вёсцы Пагост. «Жаніха» адмыслова рыхтуюць да абраду: комін беляць, упрыгожваюць зелянінай (абвязваюць хмелем, стужкамі, упрыгожваюць кветкамі), ушаноўваюць яго песнямі і карагодамі, абсыпаюць зернем і семачкамі. Дзяўчаты збіралі і лічылі зярняткі – будуць яны сёлета шчаслівымі ці не. Жанчыны і дзяўчаткі водзяць вакол коміна карагод і спяваюць вясельную песню «жаніху»:

Ой, прыйшлі ж ночанькі даўгенькі,
Пасвяці нам, коміну бяленькі,
Мы ж цябе кветкамі ўбіралі,
Барвяночкам, рутай аперазалі…

Абрад сімвалізаваў пераход ад лета да восені, прыход халадоў і скарачэнне дня. На пытанне «З кім жэніцца комін» сяляне адказваюць па-рознаму: з хатай, з печчу, з працай ці нават з доўгімі зімовымі вечарамі. Верагодна, што ў старажытнасці гэта быў абрад ушанавання агня, вогненнага духа. Агонь – стыхія, без якой старажытны чалавек не мог пражыць, не мог сагрэцца зімой ці прыгатаваць ежу. Месца, дзе грэў хатні агонь, здаўна было цэнтрам хатняй гаспадаркі.

Падчас рэканструкцыі абраду дзеці таксама ўпрыгожвалі комін зелянінай: хмелем, кветачкамі, калінай, вадзілі вакол яго карагод і спявалі песні.

Рэканструкцыя абраду «Жаніцьба коміна»
Рэканструкцыя абраду «Жаніцьба коміна»
Рэканструкцыя абраду «Жаніцьба коміна»
Рэканструкцыя абраду «Жаніцьба коміна»
Рэканструкцыя абраду «Жаніцьба коміна»
Рэканструкцыя абраду «Жаніцьба коміна»
Рэканструкцыя абраду «Жаніцьба коміна»
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 26.09.2019
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии