Привет, Гость
» » Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»
  • Нравится
  • 6

Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»

Категория: Новости библиотек / Детям и подросткам Просмотров: 294
У бібліятэцы-філіяле №2 ў рамках праекта «Часоў злучальная нітка» прайшлі фальклорныя прыгоды «Калаўрот міфічных істот» і майстар-клас па вырабу кніжкі з беларускім шыфрам-узорам.

6 жніўня хлопчыкі і дзяўчынкі з летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №33 г. Гомеля» адправіліся ў займальнае падарожжа па таямнічым лесе, населеным міфічнымі істотамі з народных беларускіх паданняў.

Мудрая Захавальніца лесу дала дзецям падказку – «Кнігу магічных загавораў», у якой захоўваецца рэцэпт зелля, што адкрывае любыя дзверы і паказвае верны шлях. Для таго, каб выбрацца з лесу, вучням трэба было сустрэцца з яго міфічнымі насельнікамі: Белуном, Вужалкамі і Ведзьмай, выканаць іх нелёгкія заданні і знайсці магічныя інгрэдыенты для чароўнага зелля. Круціўся калаўрот, абіралася істота.

Заданні былі вельмі няпростыя. Бялун спрабаваў яшчэ больш заблытаць шлях путнікаў, але дзеці выканалі заданне – разам прайшлі лабірынт і даказалі, што яны адзін за аднаго. Вужалка так проста не захацела даваць магічны інгрэдыент і папрасіла знайсці згубленнае ўпрыгожванне. Дзеці і з гэтым заданнем справіліся.

Але некалькіх інгрэдыентаў усё ж не хапала, і дзеці адправіліся за дапамогай да Дамавічка. Ён праверыў, ці ведаюць яны назвы прадметаў, якімі карысталіся ў сваім паўсядзённым жыцці нашы продкі. Расказаў народныя байкі пра насельнікаў жылля простага чалавека, і аб тым, якіх істот баяліся, а каго любілі ў даўніну. Затым Дамавічок дастаў інгрэдыенты, якіх не хапала для зелля, і дзеці адправіліся ў логава Ведзьмы, каб яго прыгатаваць.

Прыгода скончылася, як толькі хлопчыкі і дзяўчынкі выпілі чароўнае зелле і знайшлі выхад з таямнічага лесу. Цяпер яны ведаюць, што беларускі лес поўны загадак і міфічных істот.

Ці ёсць у вас сакрэты? Мы ведаем, што ёсць. А ці надзейна яны схаваныя?

7 жніўня ў бібліятэцы прайшоў майстар-клас па стварэнні незвычайнай кніжкі з беларускім шыфрам-узорам. Дзеці са школьнага летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №38 г. Гомеля» змайстравалі незвычайную кніжку з патаемнымі старонкамі, на якіх схавалі шыфр-код, а на звычайных старонках кніжкі зашыфравалі беларускія народныя загадкі і, вядома, свае сакрэты.

Хлопцы і дзяўчаты акунуліся ў гісторыю тайнапісу і даведаліся, што найбольш ранняй з вядомых па старажытнарускіх помніках пісьменства сістэм тайнапісу з’яўляецца сістэма «іншых знакаў». У гэтым выглядзе тайнапісу літары кірылаўскага алфавіта замяняюцца літарамі іншых алфавітаў: глаголіцы, грэчаскага, лацінскага. Сучасны ж беларускі алфавіт быў распрацаваны ў канцы XIX стагоддзя Браніславам Тарашкевічам. Заснаваны на кірыліцы, ён уключае 32 літары.

Для шыфроўкі слоў вучні скарысталіся сучасным мастацкім шрыфтам «Берагіня», які ўяўляе сабой стылізацыю кірылічнага і лацінскага алфавіту пад узоры беларускага арнамэнту. Гэты стыль натхнёны узорнай паласой паясоў і рушнікоў. Вось так, напрыклад, выглядае верш Максіма Багдановіча «Добрай ночы зара-зараніца!» у стылі «Берагіня»:

Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»

Добрай ночы, зара-зараніца!
Ўжо імгла над зямлёю лажыцца,
Чорнай рызай усё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсявае.
Цішыня агартае мне душу.
Вецярок прыдарожную грушу
Ледзьве чутна варуша-калыша,
Міла бомы смяюцца у цішы,
Ціха срэбрам грукае крыніца.
Добрай ночы, зара-зараніца!

Шрыфт Берагіня
Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»

Шрыфт Берагіня. Лічбы
Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»

Шрыфт Берагіня. Знакі прыпынку
Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»

Таксама дзеці даведаліся пра ўпрыгожванне старажытных кніг вобразамі райскага саду, дзіўнымі птушкамі і раслінамі і пабачылі копіі фрагментаў рукапісных кніг з фонду Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Г. Шклярава.

Удзельнікі майстар-класа з захапленнем размалявалі свае незвычайныя кніжкі, а таксама надзейна схавалі асабістыя сакрэты.

Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»
Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»
Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»
Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»
Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»
Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»
Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»
Лета-2019. Праект «Часоў злучальная нітка»
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 9.08.2019
автор: Darya

Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии