Привет, Гость
» » Запрашаем на выставу «Імя ў гісторыі: Дарашэвіч Фёдар Іванавіч»
  • Нравится
  • 8

Запрашаем на выставу «Імя ў гісторыі: Дарашэвіч Фёдар Іванавіч»

Категория: Новости библиотек Просмотров: 285
У бібліятэцы-філіяле №2 праходзіць выстава работ знакамітага беларускага мастака Фёдара Іванавіча Дарашэвіча «Імя ў гісторыі: Дарашэвіч Фёдар Іванавіч».

Запрашаем на выставу «Імя ў гісторыі: Дарашэвіч Фёдар Іванавіч»

На выставе прадстаўлены работы мастака з прыватнай калекцыі сябра яго сям’і Івана Іванавіча Яковіна. На працягу 10 гадоў Іван Яковін разам з дачкой Фёдара Іванавіча Дарашэвіча Людмілай Баравіцкай (Дарашэвіч) арганізоўвалі выставы работ мастака. Каб Іван Яковін прадоўжыў выставачную дзейнасць, Людміла Фёдараўна падаравала яму графічныя работы свайго бацькі. Дзякуючы яму, сёння жыхары Гомеля могуць убачыць работы майстра, многія з якіх прадстаўлены ўпершыню. Варта адзначыць, што работы Фёдара Дарашэвіча – гэта адлюстраванне цэлай эпохі, якую яму ўдалося адчуць і перадаць у сваіх палотнах.

Іван Іванавіч Яковін правёў экскурсію па выставе, распавёў аб працах мастака, яго творчасці і лёсе.

Фёдар Іванавіч Дарашэвіч нарадзіўся ў 1905 годзе ў горадзе Камянец на Брэстчыне ў звычайнай сялянскай сям’і. Яшчэ ў дзяцінстве ён стаў сведкам гістарычных катаклізмаў: Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, падзелу Беларусі на заходнюю і ўсходнюю часткі. Мастак вучыўся ў Сібіры, а працу пачаў на Урале, дзе яго заспела Вялікая Айчынная вайна, з першых дзён якой ён бярэцца за агітацыйна-прапагандысцкую працу калектыву Уральскіх мастакоў, стварае шматлікія плакаты і пано, на якіх адлюстроўвае важныя падзеі таго трывожнага часу. На выставе наведвальнікі змогуць убачыць графічныя работы Фёдара Іванавіча, напісаныя ў ваенны час.

Бурныя падзеі ХХ стагоддзя – сусветныя войны, змены палітычных рэжымаў, знойдзеная вера і страчаныя надзеі, раз’яднанне і аб’яднанне лёсаў, далёкія рубяжы Сібір і Урал, доўгачаканая сустрэча з Радзімай – Беларуссю – знайшлі сваё адлюстраванне ў багатай творчай біяграфіі мастака. Прадстаўленыя на выставе эцюды, партрэты, графічныя работы сведчаць аб шматгранным таленце мастака. Створаныя ў розныя перыяды жыцця, яны сталі свайго роду ілюстраванай хронікай гістарычнай эпохі ХХ стагоддзя.

Запрашаем на выставу «Імя ў гісторыі: Дарашэвіч Фёдар Іванавіч»
Фёдар Іванавіч Дарашэвіч у майстэрні

На адкрыцці выставы сабраліся чытачы бібліятэкі-філіялу №2, а таксама сябры і блізкія Івана Іванавіча Яковіна. Падтрымаў адкрыццё выставы вядомы беларускі паэт, бард, галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень» Эдуард Аляксандравіч Акулін. Ён выканаў некалькі песень на свае вершы, а таксама падараваў бібліятэцы літаратурныя часопісы і ўнікальную кнігу – паэтычны зборнік Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва», у які ўвайшлі вершы яго студэнцкіх гадоў і невядомыя творы позніх гадоў. Гэты зборнік быў выдадзены пасмяротна сябрамі паэта Эдуардам Акуліным і Алесем Бяляцкім. Свае вершы прачыталі таксама таленавітыя літаратары Дар'я Дарошка і Уладзімір Чаравухін. З вялікай цеплынёй госці мерапрыемства дзякавалі выступоўцам.

Шмат цёплых слоў прагучала ад гасцей мерапрыемства ў адрас Івана Яковіна. Бібліятэка таксама дзякуе Івану Іванавічу за выдатную выставу.

Убачыць унікальныя работы знакамітага мастака ў бібліятэцы можна да 20 чэрвеня. Уваход вольны

Адрас: пр. Кастрычніка, 29
Час працы: 11.00 – 19.00 / выхадны – панядзелак

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 31.05.2019
автор: Darya

Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии