Привет, Гость
» » Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!» да Дня роднай мовы
  • Нравится
  • 8

Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!» да Дня роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народу. У нашай краіне, якая існуе ва ўмовах двухмоўя, гэта асабліва важна.

Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!» да Дня роднай мовы


Свята з’явілася ў 1999 годзе па ініцыятыве ЮНЕСКА. Тэма дня 2019 года – «Мовы карэнных народаў важныя для ўстойлівага развіцця, пабудовы міру і прымірэння».

21 лютага ва ўсіх бібліятэках ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» пройдзе акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!». На працягу дня супрацоўнікі будуць размаўляць з наведвальнікамі на беларускай мове, чытачоў будуць знаёміць з літаратурай беларускіх аўтараў.

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна 21 лютага ў 17.00 запрашае на адкрыццё выставы традыцыйнага беларускага касцюма «Культура, якая знікае» з асабістай калекцыі Аляксандра Нікіціна.


Таксама ў гарадскіх бібліятэках да Дня роднай мовы пройдуць наступныя мерапрыемствы:

18 лютага 14.00 «Гучная, звонкая матчына мова» – пазнавальная гадзіна /філіял №15/

19 лютага 14.45 «Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая» – літаратурнае падарожжа /філіал №6/

20 лютага 14.30 «Таямніцы беларускай мовы» – гульня-віктарына /філіал №11/

21 лютага
10.00-17.00 «Залатыя зярняткі мовы роднай» – акцыя (чытачам прапануюць напісаць пад дыктоўку невялікія фрагменты тэксту на беларускай мове) /філіал №16/

11.00-18.00 «Адгадай назву твора па першаму слову» – бліц-віктарына /філіал №1/
11.00-19.00 «Мова родная, сябруй са мной» – пазнавальная гульня /філіал №4/
11.00 «Прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы» – літаратурнае падарожжа /філіал №10/
11.00 «Самацветаў яскравая нізка» – урок роднага слова /філіал №12/
11.00-19.00 «Стань перакладчыкам» – гульня /філіал №14/

12.00 «Ручэй хрустальны мовы роднай» – медыя-віктарына /філіал №16/

13.00 «Класік беларускай паэзіі ХХ стагоддзя» – літаратурная гасцёўня да 105-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова /філіал №17/
13.00 «Збіральнік народных скарбаў − Еўдакім Раманаў» − гадзіна гісторыі /філіал №3/

14.00 «Мова родная, сябруй са мной» – літаратурная гадзіна /цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна/
14.00 «Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю» – гадзіна настольных гульняў /філіал №1/
14.00 «Скарбнічка роднай мовы» – турнір мовазнаўцаў з Дзедам Усяведам /філіал №2/

«Мову Коласа, Купалы беражыце з роду ў род» – дзень роднай мовы /філіал №7/:
► 14.15 «З родным словам ды з беларускаю душою» – сустрэча з доктарам філалагічных навук Іванам Штэйнерам
► «Кніга на роднай мове, якая мяне ўразіла» – дыялог ля выставы чытацкіх пераваг
► «Беларуская кніга – гэта цікава» – выстава-рэкамендацыя сучаснай беларускай літаратуры
► «Мая мова вечна жывая, як раса, як сляза, як зара» – кніжна-ілюстрацыйная выстава

14.30 «Завітала ў госці казка» – літаратурна-пазнавальная гульня па творах Алены Масла /філіал №5/

25 лютага 13.00 «Адкрывай свой край» – гадзіна паэзіі да 60-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мазго ў рамках цыкла мерапрыемстваў «Беларускія пісьменнікі – дзецям» /філіал №12/

26 лютага 11.00 «Тут родны сад, тут родны дым» – літаратурная гадзіна, прысвечаная пісьменніцы, кіраўніку школы-студыі «Малады літаратар» Ніне Шкляравай /філіал №10/

27 лютага 13.00 «Милый сердцу уголок – моя малая родина» – калейдоскоп историй в клубе для людей зрелого возраста «Встреча» /філіал №7/


Кніжна-ілюстрацыйныя выставы:
17.02-02.03 «Родная мова – крыніца празрыстая» /цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна/
19-26.02 «Любі, шануй, ведай роднае слова» – выстава-заклік /філіал №1/
01-28.02 «Далучыся да роднага слова» – выстава-рэкамендацыя /філіал №2/
19-24.02 «Да кніжных скарбаў дакраніся» /філіал №2/
19-23.02 «21 лютага − Дзень роднай мовы» /філіал №3/
19-26.02 «Чытаем па-беларуску» /філіал №4/
13-28.02 «Гукі роднай мовы пахнуць верасам і мятай» – выстава-крыжаванка /філіал №5/
18-24.02 «Твае першыя кніжкі па-беларуску» /філіал №12/

Запрашаем!

Карта размяшчэння бібліятэкскачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 20.02.2019
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии


Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.