герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Сяркова

У студзені споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка Івана Сяркова.

Паявіўся на свет ён у вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна. На дзіцячыя гады будучага пісьменніка прыйшліся часы галодныя і халодныя: станаўленне калхознага строя, гітлераўская акупацыя… Рана з жыцця пайшла маці, іх з братам Уладзімірам выхавала бабуля. Ён усё гэта перажыў, у 1947 годзе скончыў мясцовую сямігодку і паступіў ў Мінскае падрыхтоўчае артылерыйскае вучылішча.

Пісаць для дзяцей няпроста. Пісаць так, каб тваімі кнігамі дзеці зачытваліся – няпроста ўдвая. Іван Сяркоў такім дарам валодаў. Яго аповесці «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы – хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам – артылерысты» значыліся ў спіску самых любімых твораў беларускіх аўтараў у савецкіх дзяцей у 70-80-я гады мінулага стагоддзя.

У Музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна захоўваюцца дзве кнігі пра ваеннае дзяцінства беларускіх падлеткаў з аўтографамі пісьменніка.

Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Сяркова
Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Сяркова

Да юбілея з дня нараджэння Івана Сяркова ў бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна «Вайна ўвайшла ў маленства маё», якую наведалі вучні 6 «С» класа ДУА «Сярэдняя школа №24 г. Гомеля».

Каб бліжэй пазнаёміцца з трылогіяй, яны паглядзелі ўрывак з фільма «Мы з Санькам у тыле ворага» і прынялі ўдзел у віктарыне «Угадаць героя, або Выбраць правільны адказ». У гульні «Ваенная кішэня» дзеці наўздагад выбіралі ваенныя вершы і выразна чыталі іх услых, адгадвалі загадкі на ваенную тэму і спрабавалі вымавіць хуткамоўкі.

Пасля вучням было прапанавана адказаць, што, на іх погляд, азначае вайна. Дзеці зрабілі выснову, што вайна – гэта боль, слёзы, страты, голад і холад. Напрыканцы мерапрыемства вучні атрымалі закладкі, якія будуць нагадваць ім аб цікавым пісьменніку і яго трылогіі.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 21.01.2019
Опубликовано: Darya

Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.