Привет, Гость
» » Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
  • Нравится
  • 16

Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»

Категория: Новости библиотек Просмотров: 434
У бібліятэцы-філіяле №2 адбыўся вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны», прысвечаны да 180-годдзя з дня нараджэння Зінаіды Федараўны Радчанка, і адкрылася фотавыстава Святланы Лазарэнка «Вяртанне да вытокаў».

Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»


«Баба, маладуха як завядзе сваю «Скакуху», пачне набіраць свае песні-карантышкі тысяччу зярнят, як закідае імі направа, налева, наўкола, як пачне кідаць гукамі і агенчыкамі позіркаў, замахае хусткаю, як затупае дробненька чаравічкамі, закруціцца ваўчком, – гэта вее віхор на скрыжаванні»

П. Бяссонаў

Беларускі народ па праву можа ганарыцца сваёй багатай спадчынай, дзе ярка адлюстраваліся любоў да плённай працы ды да свайго роднага краю, усё тое лепшае, дзеля чаго жыў і жыве чалавек. Асабліва гэта тычыцца народнай песні. Нездарма кажуць, што песня – душа народа. І гэта сапраўды так. Вясёлыя і сумныя, лірычныя і жартоўныя, абрадавыя і пазабрадавыя, заўсёды мілагучныя, прыгожыя, поўныя вялікага хараства і шчырасці беларускія песні – гэта найкаштоўнейшая энцыклапедыя жыцця нашага народа. Багатыя векавечныя традыцыі забяспечылі ёй неўміручасць. Народная песня бытуе і сёння, застаючыся духоўнай повяззю пакаленняў, крыніцай радасці, творчага натхнення, сродкам далучэння да сапраўдных каштоўнасцей.

У гэтым годзе спаўняецца 180 год з дня нараджэння фалькларыста і этнографа Зінаіды Федараўны Радчанка. На працягу ўсяго жыцця яна збірала матэрыялы духоўнай культуры беларускага народа, запісвала фальклор, асаблівасці беларускай мовы.

Зінаіда Фёдараўна – першая ў Расіі жанчына, якая стала членам Рускага геаграфічнага таварыства і апублікавала тры зборнікі народных песень. У 1880 годзе быў выдадзены першы зборнік песень з напевамі, у 1910 – другі, які ўключаў 189 песень з напевамі. Самы багаты па колькасці твораў (676 песень) зборнік «Гомельскія народныя песні (беларускія і маларускія), запісаныя ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні ... з дадаткам 83 мясцовых прыказак» (1888 г.), у прадмове да якога апісаны абрады і традыцыі сялян, іх матэрыяльная культура. Фальклорна-этнаграфічная спадчына Зінаіды Радчанка адыграла значную ролю ў справе збірання і вывучэння вуснапаэтычнай творчасці беларускага народа.

Да юбілею з дня яе нараджэння супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 зладзілі вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны». На вечарыну запрасілі ўдзельнікаў бібліятэчнага клуба «Званы госць», актыўных чытачоў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай беларускай спадчынай.

Песню называюць спадарожніцай жыцця чалавека. Вясёлая і сумная, яна суправаджала яго ад калыскі да самай магілы. Народныя песні спяваліся ў час каляндарных і сямейных абрадаў, у час працы і адпачынку, з любой нагоды і проста для «душы». Нашы продкі віталі песняй і надыход вясны, і з’яўленне на свет новага чалавека, дзякавалі маці-зямлі за добры ўраджай, скардзіліся, выказвалі свае мары, надзеі, пажаданні, дзякавалі Богу за кожнае імгненне жыцця.

Пачатак збірання і даследавання беларускай народнай творчасці прыпадае на мяжу XVIII – XIX стст. Да ліку дзеячоў гэтага часу можна аднесці такіх беларуска-польскіх фалькларыстаў, як Зарыян Даленга-Хадакоўскі, Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі, Ян Баршчэўскі і інш. Госці мерапрыемства дазналіся пра даследчыкаў, якія займаліся зборам фальклору на Беларусі. На Беларусі і дагэтуль захоўваюцца ўзоры аўтэнтычнага фальклору ў яго натуральным існаванні. Тут трэба задумацца: ці надоўга гэтыя скарбы застануцца з намі. Але ж і ў цяперашні час ёсць людзі, якія робяць вялікую працу па захаванні нашай народнай спадчыны, векавой мудрасці нашых продкаў.

Аб гэтай працы гасцям мерапрыемства распавёў дырэктар Веткаўскага музея стараабрадства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава, старшыня Гомельскай моладзевай арганізацыі «Талака» Пятро Цалка. Ён разам з актыўнай удзельцай традыцыйных святаў Кацярынай Халадзілінай-Шырокавай правялі для гасцей бібліятэкі майстар-клас па традыцыйных спевах (спявалі калядныя песні «Ой, чок-чок…», «Го-го-го, каза», «Шчодры» ды інш.).


Таксама ў бібліятэцы адкрылась выстава фотаздымкаў з Калядаў Святланы Лазарэнка «Вяртанне да вытокаў». Ужо напрацягу больш за 20 гадоў Гомельская моладзевая арганізацыя «Талака» штогод ладзіць калядаванні ў Гомелі. Гэты год не стаў выключэннем, а наадварот папоўніўся ўдзелам сяброў арганізацыі ў калядаванні яшчэ ў дзвюх вёсках Гомельшчыны: Маркавічы Гомельскага раёна ды Стаўбун Веткаўскага раёна. На выставе прадстаўлены фотаздымкі з Калядаў у вёсцы Стаўбун.

Выстава прадоўжыцца да 10 лютага. Уваход вольны

Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
Вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны»
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 25.01.2019
автор: Дарья


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии


Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.