Привет, Гость
» » «Вясна-красна, прыйдзі да нас!»
  • Не нравится
  • +9
  • Нравится

«Вясна-красна, прыйдзі да нас!»

Категория: Новости библиотек / Детям и подросткам Просмотров: 699
«Вясна-красна, прыйдзі да нас!»

У музеі народнага побыту бібліятэкі-філіяла №2 гукалі вясну на фальклорна-абрадавай вечарыне «Вясна-красна, прыйдзі да нас!» у рамках этнаграфічнага проекта «Часоў злучальная нітка»

Вясна, вясна красная
Прыйдзі, вясна, з радасцю,
З дажджамі моцнымі,
З хлябамі багатымі.
Вясна, вясна красная,
Прыйдзі, вясна, ясная,
Прыйдзі хутчэй,
Сонейкам нас абагрэй


Гуканне вясны – народнае беларускае свята. Згодна з ім лічылася, что калі добра паклікаць вясну, адзначыць яе прыход карагодамі, тады і цяплець пачне хутчэй.

Вясну ўсюды і заўсёды чакалі. Чакалі цяпла і сонца. Не дзіва, што з прыходам гэтай пары года народ звязваў розныя магічныя дзеянні і рытуалы. У вясновых абрадах яе клікалі на зямлю, ёй прыносілі ахвярапрынашэнні, прасілі сонца хутчэй сагрэць зямельку. Нашы продкі былі вельмі звязаныя з зямлёй-матухнай, таму што вырошчвалі ўсё самі. Таму яны як мага больш уважліва прыглядаліся да змены надвор'я, для таго, каб своечасова падрыхтавацца да будучых пасеваў і выгану жывёл на луг.

Вясна магла быць і ранняй, і позняй. Позняя вясна прыносіла голад. Таму на Беларусі былі шырока распаўсюджаны абрады сустрэчы вясны. Звонкія, радасныя песні разносіліся паўсюль: «Гу! Вясна! Гу! Красна!».

Гукаць вясну ў бібліятэку прыйшлі вучні ДУА «Сярэдняя школа №69 г. Гомеля». Дзеці спявалі песні пра вясну, вадзілі карагоды, упрыгожвалі дрэва птушкамі, гулялі ў гульню «Грушка», нараджалі пудзіла Зімы ды загадвалі ёй свае жаданні. Госці свята таксама упрыгожылі дрэва папяровымі птушкамі, разгадалі шмат загадак пра пярнатых сяброў, ды паслухалі народныя прыкметы, звязаныя з птушкамі.

Напрыканцы свята дзеці выйшлі на вуліцу ды падкінулі печаных птушачак да неба, каб яны хутчэй прыляцелі, вясну цёплую прынеслі, а зімачку прыбралі.

«Вясна-красна, прыйдзі да нас!»

«Вясна-красна, прыйдзі да нас!»

«Вясна-красна, прыйдзі да нас!»

«Вясна-красна, прыйдзі да нас!»

«Вясна-красна, прыйдзі да нас!»
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 7.03.2018
автор: natali


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии


Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.