герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Літаратурныя жыццявіны Васіля Ткачова

Вечар-сустрэча «Літаратурныя жыццявіны Васіля Ткачова», прымеркаваны да 70-годдзя пісьменніка, адбыўся ў клубе для людзей сталага ўзросту «Волшебная муза» бiблiятэцы-фiлiяла №1 iмя I. Мележа.

У творчай скарбонцы Васіля Ткачова шмат кніг для дзяцей і дарослых, добра вядомы ён як драматург i публіцыст. Творы пiсьменнiка прысвечаны простым, сціплым людзям з іх вечнымі жыццёвымі праблемамі.

Васiль Ткачоў – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі ў намінацыі «Лепшы твор драматургіі», лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за кнігу прозы «Снукер», прэміі імя Васіля Віткі і лiтаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага, пераможца многіх літаратурных конкурсаў.

Акрамя пiсьменнiцкага таленту, Васiль Юр’евiч валодае дарам выдатнага апавядальнiка. Ён расказаў прысутным пра сваю літаратурную дзейнасць, пра цiкавыя моманты падчас стварэння твораў, прачытаў некалькi апавяданняў i гумарэсак. З уласцівым яму пачуццём гумару адказаў на шматлiкiя пытаннi.

Удзельнiкi сустрэчы падзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных творах пiсьменнiка, успомнiлi цікавыя моманты са свайго жыцця.

Літаратурныя жыццявіны Васіля Ткачова
Літаратурныя жыццявіны Васіля Ткачова
Літаратурныя жыццявіны Васіля Ткачова
Літаратурныя жыццявіны Васіля Ткачова
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 5.03.2018
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.