Привет, Гость
» » Беларускія гумарынкі для хлапчука і дзяўчынкі
  • Не нравится
  • +5
  • Нравится

Беларускія гумарынкі для хлапчука і дзяўчынкі

Категория: Новости библиотек / Детям и подросткам Просмотров: 205
29 сакавіка ў бібліятэцы-філіяле №2 прайшла гульня-вандроўка «Беларускія гумарынкі для хлапчука і дзяўчынкі» па старонках кніг Міколы Чарняўскага, Генадзя Аўласенкі і Анатоля Зэкава у межах праекта «Беларускія пісьменнікі дзецям».

У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні 1«А» і 1«Б» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Гомеля». Школьнікаў пазнаёмілі з творамі беларускіх аўтараў, а потым запрасілі прыняць удзел у гульнёвай праграме.

Перагарнуўшы старонкі кніг Міколы Маляўкі «Пачынайце дзень з усмешкі», «Дзе жывуць казкі», вучні разгадалі «загадкі з роднай хаткі» і каляндарныя загадкі, пачыталі казкі «Пра ступу, бабу Ягу і анёла», «Воўчая грамата», пазнаёмілісь з пацешкамі.
З кнігай Анатоля Зэкава «Азбуку мядзведзь вучыў» дзеці ўзгадвалі словы на тыя літары, якія знаходзілі ў памяшканні.

Пераможцамі сталі тыя вучні, у якіх атрымалася успомніть больш слоў. Дзеці таксама развучылі скарагаворкі і разгадалі крыжаванкі.

Вучняў так сама пазнаёмілі з шарадамі, і дзеці паспрабавалі адгадаць шарады з кнігі Яніны Жабко «Прочитай, отгадай и узнай». Кнігі Юркі Голуба «Птушыны радавод», Генадзя Аўласенкі «Зайка польку танцаваў» і інш так сама зацікавілі школьнікаў.

На прыканцы мерапрыемства вучні паўдзельнічалі у конкурсах «Пацешкі для ўсмешкі» і «Дасачыні верш»

Беларускія гумарынкі для хлапчука і дзяўчынкі
Беларускія гумарынкі для хлапчука і дзяўчынкі
Беларускія гумарынкі для хлапчука і дзяўчынкі
Беларускія гумарынкі для хлапчука і дзяўчынкі
Беларускія гумарынкі для хлапчука і дзяўчынкі
Беларускія гумарынкі для хлапчука і дзяўчынкі
Беларускія гумарынкі для хлапчука і дзяўчынкі
дата: 3.04.2017
автор: Диана


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии


Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.