Привет, Гость
» » Не губляйце да продкаў сцяжынку, памятайце, што вы – беларусы
  • Нравится
  • 0

Не губляйце да продкаў сцяжынку, памятайце, што вы – беларусы

Категория: Новости библиотек / Анонс Просмотров: 1600
Не губляйце да продкаў сцяжынку, памятайце, што вы – беларусы17 літапада ў 12.00 у бібліятэцы-філіяле №7 імя Якуба Коласа ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» (вул. Галавацкага, 21) адбудзецца фальклорна-этнаграфічнае свята «Не губляйце да продкаў сцяжынку, памятайце, што вы – беларусы» ў рамках праекта «Каб жыла культура продкаў».

У правядзенні свята будуць задзейнічаны ўстановы і калектывы, якія захоўваюць і папулярызуюць беларускую народную культуру.

Фальклорны калектыў «Этнашкола “Традыцыя”» ДУА «Сярэдняя школа №30 г.Гомеля» пазнаёміць з музычнай спадчынай беларусаў. Пад акампанемент гармоніка, дуды, бубна і іншых народных інструментаў будуць прадстаўлены карагодныя, жартоўныя і гульнёвыя песні, якія калісьці выконвалі іх стваральнікі – скамарохі.

У беларускі народны касцюм будзе апранаць дзяўчын супрацоўнік філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава Вольга Міхайлаўна Вінаградава, якая адначасова раскажа пра рэчы жаночага адзення: наміткі, кашулі, спадніцы, паясы.

Этнаграфічны музей «Беларуская хата» УА «Гомельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй прыборабудавання» перанясе гледачоў у вясковую сялянскую хату 18-19 ст. і пазнаёміць з прыладамі народнага побыту і ўпрыгожвання жылля.

У інтэр’еры хаты навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі» будуць гатаваць страву «Бульбяныя лапці» і частаваць беларускай ежай.

Напрыканцы свята адбудзецца фальклорна-этнаграфічны абрад «Каляда» ў выкананні фальклорнага калектыву «Талака». У залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: рушнікі, настольнікі, жаночыя фартухі, сурвэткі, вышытыя беларускім арнаментам, аб гісторыі і вызначэнні якога павядзе гаворку кіраўнік кружка па вышыўцы беларускага арнаменту ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Гомеля» Любоў Леанідаўна Шыцікава.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 11.11.2016
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии