Привет, Гость
  • Нравится
  • 2

У бібліятэцы-філіяле №3 з’явілася літаб’яднанне «Новая Беліца»

Категория: Новости библиотек Просмотров: 1225
У бібліятэцы-філіяле №3 з’явілася літаб’яднанне «Новая Беліца»У бібліятэцы-філіяле №3 імя Е.Раманава з’явілася літаратурнае аб’яднанне «Новая Беліца». 27 лютага адбылося яго першае пасяджэнне. Члены, у склад якіх уваходзяць як прафесійныя літаратары, так і аўтары-пачаткоўцы, якія пражываюць на тэрыторыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля, выбралі кіраўніка літаб’яднання. Гэту пасаду заняў паэт, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Генадзь Васільевіч Говар.

Разгледзелі і шэраг іншых пытанняў. Так, пасяджэнні «Новай Беліцы» будуць праходзіць кожную другую суботу месяца ў чытальнай зале бібліятэкі. Пачатак а 11-й гадзіне.

Са стварэннем літаратурнага аб’яднання навабеліцкіх аўтараў павіншавалі настаяцель храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага протаіерэй Уладзімір Сіленка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Навабеліцкага раёна г.Гомеля Надзея Аляксееўна Карась. Да іх цёплых слоў далучыўся і старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч.

Стварэнне літаб’яднання «Новая Беліца» адбылося дзякуючы падтрымцы адміністрацыі ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля». За гэта ўдзельнікі выказалі шчырую падзяку яго дырэктару Таццяне Савельеўне Уласавай і загадчыку філіяла №3 Святлане Дзмітрыеўне Гардзеевай.

Аўтар: Генадзь Говар

У бібліятэцы-філіяле №3 з’явілася літаб’яднанне «Новая Беліца»
У бібліятэцы-філіяле №3 з’явілася літаб’яднанне «Новая Беліца»
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 1.03.2016
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии