Привет, Гость
» » Прэзентацыя кнігі Івана Штэйнера
  • Нравится
  • 2

Прэзентацыя кнігі Івана Штэйнера

Категория: Новости библиотек / Анонс Просмотров: 1039
Прэзентацыя кнігі Івана Штэйнера
Прэзентацыя кнігі Івана Штэйнера «Кот-ваявода: смяхотная штука» адбудзецца 19 лютага ў 13.15 у бібліятэцы-філіяле №7 ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля».

У жартаўліва-саркастычным стылі апавядаецца аб дзіўнай гісторыі, што здарылася зусім нядаўна на Палессі, аб незвычайных учынках людзей, якія патрапілі ў зачараванае кола яе ўплываў. На новым этапе эвалюцыі ўзнаўляюцца класічныя традыцыі народнай смехавой культуры, якія сведчаць, што чалавек зусім не змяніўся за апошнія дзве тысячы гадоў, як і не змяніліся ягоныя жаданні і жарсці, мары аб шчасці і радасці, надзеі на лепшую долю, дзеля здабыцця якіх ён адважваецца на якую хочаш авантуру. Высновы аўтара пацверджаны трапнымі выслоўямі вялікіх філосафаў, найперш славутага Эразма Ратэрдамскага.

Іван Федаравіч Штэйнер – доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук, выдатнік адукацыі, драматург, крытык, аўтар 20 манаграфій па гісторыі беларускай літаратуры, вядомы вучоны-славіст.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 18.02.2016
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии