Привет, Гость
» » “Сэрцам роднага слова краніся”
  • Нравится
  • 2

“Сэрцам роднага слова краніся”

Категория: Новости библиотек / Анонс Просмотров: 1196
“Сэрцам роднага слова краніся” 3 верасня ў 14:00 у цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. А. І. Герцэна пройдзе свята да Дня беларускага пісьменства “Сэрцам роднага слова краніся”.

Дзень беларускага пісьменства – дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. У гэтым годзе літаратурнай сталіцай краіны стане горад Шчучын, што знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці.

Бібліятэкі горада праводзяць шмат мерапрыемстваў да гэтага свята. Цэнтральная гарадская бібліятэка запрасіла да сябе навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў. Увазе гледачоў будзе прадстаўлена тэатралізаваная сцэнка “Беларуская хатка”. Прагучаць вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія шчыра захапляюцца маляўнічымі мясцінамі роднай зямлі. Акрамя таго, госці свята змогуць прыняць удзел у цікавых конкурсах і праявіць свае здольнасці ў валоданні беларускай мовай. скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 3.09.2015
автор: luda1374


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии