герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Проект "Музей автографа"

Сивчиков Владимир

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977). Працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у арміі (1977—1979). Быў мастаком-афарміцелем у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1979—1983). У 1981 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пад час вучобы праходзіў стажыроўку ўТбіліскім дзяржаўным універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1986) — рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, у 1989—1990 гг. — адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1990 г. — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана, з 1994 — дырэктар выдавецтва «Радыёла-плюс». Удзельнік літаратурна-грамадскага таварыства «Тутэйшыя» (1986—1990). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990, Беларускага ПЭН-Цэнтра з 2004, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 2009 года. Грамадскі дзеяч. Вядзе актыўную краязнаўчую працу найперш па родным Жодзіне.

У друку выступае з 1982 г. Аўтар кнігі вершаў «Адліга» (калектыўны зборнік «Лагодны прамень раніцы», 1988), адзін з аўтараў зборніка апавяданняў «Жнівеньскі праспект» (1988). Таксама аўтар кніг апавяданняў і п'ес «Гульня ў тастамант» (1992), кніг прозы «Лісты да брата» (1998), «Бювар» (2009), кнігі паэзіі «Высакосны год» (2004), кнігі вершаў дзецям "Кошык Велікодны" (2014), слоўніка-даведніка «2000 русских, 2000 белорусских идиом…» (сумесна з А. Баярынай, 2006). Укладальнік (разам з А. Марачкіным) і адзін з аўтараў альбомаў «Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова» (2008), «Рыцары Пагоні і Арла» (2010).

У перакладзе У. Сіўчыкава з грузінскай мовы на беларускую апублікаваны раман Н. Думбадзэ(руск.) бел. «Закон вечнасці» (1988), шэраг вершаў і паэм у «Анталогіі грузінскай паэзіі» ў 2 тамах (1989).

Текст дарственной надписи:

Лявону Бялізаву з найлепшымі зычэньнямі. Менск, 20. XI. 2001

Вид документа:
Книга.
Год:
20140406
Библиографическое описание:
Сіўчыкаў, У.М. Лісты да брата: Проза / Уладзімір Сіўчыкаў. – Менск: Радыё-Плюс, 1998. – 150 с.
Обстоятельства дарения:
Автограф был преподнесен библиотеке им.Герцена автором.
скачать софт