герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Гомель в сердце моём : Эссе

Гомель в сердце моём!

Гомель в кадреVideoВзгляд

Автор: Гончарова Зинаида Михайловна, возраст 64 года

673
Филиал №6
 

Сярод лугоў, лясоў, балот, на беразе прыгожай ракі раскінуў свае вуліцы і праспекты горад. Высяцца гмахі дамоў, едуць па вуліцах шматлікія аўтамабілі, дымяць трубы прамысловых прадпрыемствай, спяшаюцца по сваіх справах людзі. Над горадам свеціць сонца, праплываюць аблокі, змяняюцца поры года, прыносячы то летнія дажджы з навальніцамі, то завеі ды сцюжы. Лунаюць гады, змяняюцца пакаленні. Шмат гадоў таму на гэту землю ступіла нага першага пасяленца, помнік якому стаіць на беразе ракі і называецца “Лодачнік”. Гэты горад на 5 гадоў старэйшы за Маскву. Віхура часу пранеслася над гэтым краем. Кожны час і падзеі адклалі свій адбітак на вобліку гэтага горада. Зараз гэты горад паўстае перад нашым вокам ва ўсёй сваёй велічы і прыгажосці. Імя яму – Гомель. Гэта другі па велічыні горад маёй краіны. Гомель патанае ў зеляніне дрэў, радуе вока прыгажосцю архітэктурнага аблічча. Гомель своеасаблівы і непаўторны. Шмат пакаленняў людзей працавалі, ствараючы аблічча горада. Своеасаблівая адметнасць Гомеля – дварцова-паркавы комплекс. Ён з’яўляецца перлінкай горада. Колькі людзей захапляліся прыгажосцю яго цяністых алей, кветкамі і дрэвамі, веліччу палаца, непаўторнымі пейзажамі, мастамі і маляўнічымі краявідамі, прыдуманнымі прыродай, архітэктарамі і праектыроўшчыкамі. Гамяльчане ўдзячны выбітым людзям таго часу. Аб гэтым сведчыць помнік Румянцаву М.П. каля палаца.

Для мяне імя нашага горада ўпершыню было пачута ў дзяцінстве на вясковай вуліцы ля прызбы, дзе збіраліся жыхары. Яны дзяліліся ўражаннямі пра свае вандроўкі. Некаторыя ўспаміналі франтавыя прыгоды, іншыя распавядалі аб тым, як у цяжкія гады хадзілі ў Гомель на заробкі. У пошуках работы прыходзілі на вуліцу Рагачоўскую. Тут быў своеасаблівы “кірмаш вакансій”. Сюды прыходзілі гараджане і наймалі вясковых хлопцаў калоць дровы, дапамагаць па гаспадарцы. Дзяўчаты ішлі няньчыць дзяцей больш заможных гараджан. Мая маці с сяброўкамі працавала на торфапрадпрыемстве “Бальшавік” ля Касцюкоўкі.

Пасля заканчэння школы ў 1972 годзе я, як большасць маіх равеснікаў, падалася з родных мясцін у пошуках лепшай долі. Вось ужо 47 гадоў я жыву ў гэтым горадзе. Шмат падзей адбылося за гэты час. Таксама прыйшлося пабачыць шмат іншых гарадоў і мясцін. Але пасля вандровак , вяртаючыся сюды, я заўсёды была ўпэўнена, што гэта самы лепшы горад на зямлі. Тут мае сябры, усё знаёма да драбніц, гучыць мне зразумелая мова.

Некалькі гадоў таму пашчасціла наведаць Санкт-Пецярбург. Горад уразіў сваёй веліччу і непаўторнасцю, гісторыяй, архітэктурай. Былі мы там у красавіку. Было халодна і сыра. Але якое было шчасце вярнуцца, ступіць з цягніка, убачыць зеляніну дрэў і травы, кветкі дзьмухаўцоў, сонечнае надвор’е, адчуць знаёмыя пахі зямлі. Горад здаўся такім маленькім, утульным, шматкаляровым, светлым, радасным. Зараз, гуляючы на вуліцах, я шукаю рысы паўночнай сталіцы ў абрысах майго горада. У захапленні ад архітэктурных шэдэўраў Станіслава Шабунеўскага, а дварцовы музей – гэта маленькі Эрмітаж.

Самыя любімыя мясціны для мяне ў нашым горадзе – гэта былы фальварк Бугаслаўскі, што знаходзіцца ў раёне Прудка, крыху збоку ад перасячэння вуліц Крупскай і Лепяшынскага, насупраць тыпаграфіі “Сож”. Уражвае стары ўсадзебны дом з чырвонай цэглы з рэшткамі гаспадарчых пабудоў побач. Пры Румянцаве тут былі парнікі і аранжэрэі. Пасля таго, як фальварак перайшоў ва ўладанне да Паскевічаў, тут былі малочная ферма, канюшні, што часткова захаваліся да нашых дзён. Спадзяюся, што ў хуткім часе гэты маляўнічы куточак Гомеля атрымае новае аблічча. У выніку горад будзе выглядаць яшчэ прыгажэй і, што самае галоўнае, не страціцца яшчэ адно звяно ў ланцужку нашай гістарычнай памяці.

Але самае галоўнае, што стварае ўяўленне аб гарадах – гэта яго жыхары. У Гомелі жывуць цудоўныя, сціплыя і працавітыя людзі. Яны робяць наш горад яшчэ больш прыгожым і знакамітым. Хочацца пажадаць ім мірнага неба, здзяйснення надзей і спадзяванняў, шчаслівага жыцця і дабрабыту.

Якімі ж словамі назваць цябе, мой горад? Горад-змагар, горад-працаўнік, горад-спадзяванні,горад-мара, горад-надзея. Ты глядзіш наперад у будучыню, крочыш насустрач свайму тысячагоддзю. Дзякую табе за прытулак, за добрыя ўспаміны, за магчымасці, што ты нам даў. Тут жывуць мае дзеці і ўнукі. Будзь ласкавы да іх.

Квітней і красуй, мой слаўны, непаўторны, цудоўны, міралюбівы, працавіты, старажытны і малады беларускі горад Гомель!

скачать софт