герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Гомель в сердце моём : Эссе

Гомель в сердце моём!

Гомель в кадреVideoВзгляд

ГОМЕЛЬ – САМЫ ЛЕПШЫ НА СВЕЦЕ!

Автор: Атрошчанка Ганна (Анна) Мікалаеўна, 70 год

767
Филиал №16
 

Заўсёды пра сябе адзначаю: Гомель – самы лепшы! І значна прыгажэйшы за іншыя гарады. Мусіць, яшчэ тым, што больш родны! І заўсёды прыгожы, ўтульны, чысты і зялёны.

У Гомелі жыву з 1969-года. Зусім маладзенькай дзяўчынай пачынала тут свой працоўны шлях на будоўлі. Спачатку знайшла прытулак у рабочым інтэрнаце, у якім тады жылі толькі адны дзяўчаты і маладыя жанчыны. Гэта ўжо пазней, амаль праз пяць год, атрымала сваю асабную кватэру. У жніўні. Дарэчы, бясплатную. Нават у гэтае цяпер многім не верыцца. Амаль у дзень сваіх народзінаў! Нібыта Гасподзь, праз добрых людзей, прыслаў мне тады такі каштоўны падарунак.

Вядома ж, гэта была вялікая радасць для мяне і маёй маці. Бо яна жыла адна ў вёсцы, дзе не было ніякіх бытавых зручнасцей. Новы год сустрэла ўжо разам з матуляй, якая пражыла са мной 23 гады...

Пасля працоўнага дня заўсёды спяшалася на заняткі… Бо трэба ж было вучыцца далей, каб папоўніць багаж ведаў. І не таптацца на адным месцы, а імкнуцца крочыць наперад. Атрыманыя і набытыя веды, жыццёвы вопыт – гэта своеасаблівая скарбніца. І неабходны набытак для жыцця і маёй творчасці.

Зараз, праходзячы па вуліцах Гомеля, з задавальненнем “зазіраю” ў мінулае. Заўсёды нешта ўспамінаю. І чамусьці радуюся. Калі казаць шчыра, дык нечым нават ганаруся! Бо на маіх вачах з’яўляліся новыя вуліцы і мікрараёны, школы і дзіцячыя садкі.

Гомель паступова расшыраўся, рабіўся больш сучасным і прыгожым. Шмат дзе давялося мне папрацаваць у тыя гады на гарадскіх новабудоўлях. Да прыкладу, праходзячы міма некаторых “дзвяціпавярховак”, альбо каля сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №40, штосьці ўспамінаю, усміхаюся… Адзначу, што давялося мне пашчыраваць нават на вядомым будаўнічым аб’екце, які старанна ўзводзілі будаўнікі ў сямідзесятых гадах, пад назвай “Цырк” Сёння нават крышку ганаруся тым, што і тут ёсць і мой сціплы ўнёсак…

Пазней, калі лёс прывёў у журналістыку, таксама імкнулася расказаць пра розныя падзеі, якія адбываліся не толькі ў Савецкім раёне, але і ў горадзе. Не забывала напісаць і пра добрых, шчырых людзей, якія добрасумленнай працай мацавалі не толькі свой дабрабыт, але і ўслаўлялі свой горад. Прыемна і тое, што гамяльчане – працавітыя, умелыя, вельмі таленавітыя. Многіх ведаюць не толькі ў роднай Беларусі, але і далёка за межамі.

Ганна АТРОШЧАНКА.

На фота: Свята-Міхайлаўскі храм. Вёска Вылева, якая знаходзілася ў Добрушскім раёне, пасля Чарнобыльскай трагедыі была выселена. А вось храм перавезлі і ўзвялі ў Савецкім раёне г. Гомеля; парк Фестывальны.

скачать софт