225 гадоў таму ўладальнікам Гомельскага маёнтка стаў граф Румянцаў Мікалай Пятровіч (1754–1826), дзяржаўны дзеяч, дыпламат, мецэнат, знакаміты бібліяфіл (1796). |
215 гадоў таму па праекце Дж. Кларка пабудавана Мікалаеўская царква (1806). |
165 гадоў таму (1856) уладальнікам Гомельскага маёнтка стаў генерал-лейтэнант Фёдар Іванавіч Паскевіч (1823-1903). Пры Ф.І. Паскевічы завяршыліся работы па стварэнню дварцова-паркавага комплекса.
|
130 гадоў з часу заснавання метэаралагічнай станцыі ў г. Гомелі (1891). |
125 гадоў з дня стварэння вольна-пажарнага таварыства ў Гомелi (1896). |
115 гадоў з дня нараджэння Кунцэвiча Н.Н. (1906-1941), камiсара батальёна Гомельскага палка народнага апалчэння, баранiўшага Гомель ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У Гомелi жыў з 1910 г. Яго iмя носiць вулiца ў Гомелi. |
95 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ "8 Сакавіка" (г. Гомель; 1926). Адно з буйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі, у складзе канцэрна "Беллегпрам". |
95 гадоў з дня заснавання стадыёна "Лакаматыў" (1926). |
75 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ "Электраапаратура" (г. Гомель, 1946 г.). Прадпрыемства па вырабе нізкавольтнай апаратуры і бытавой тэхнікі. |
65 гадоў з часу стварэння ААТ Гомельскі завод "Камунальнік” (г. Гомель; 1956). Адно з буйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці абсталявання для жылёвва-камунальнай гаспадаркі, лаўрэат Прэміі Урада РБ за дасягненні ў галіне якасці (2011). |
65 гадоў з часу стварэння Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа (1956). |
60 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі Гомельскага завода станочных вузлоў (1961). |
55 гадоў з часу стварэння Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі (1966). |
55 гадоў з часу адкрыцця Гомельскага маторарамонтнага завода (1966). |
55 гадоў з дня адкрыцця новага аўтавакзала ў Гомелі (1966). |