герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Краязнаўчы каляндар 2019


2019
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2019 •

890 гадоў з дня нараджэння (каля 1130) Кірылы Тураўскага, царкоўнага дзеяча, старажытнарускага пісьменніка.

685 гадоў з часу ўваходжання Гомеля (1335) у склад Вялікага Княства Літоўскага.

485 гадоў з часу заснавання (1535) Гомельскага стараства (адміністратыўнай адзінкі ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтрам Гомельскага стараства было мястэчка Гомель).

245 гадоў з часу падаравання (1775) Гомеля імператрыцай Кацярынай II генерал-фельдмаршалу П. А. Румянцаву-Задунайскаму.

200 гадоў з часу пабудовы (1820) у Гомелі Паляўнічага доміка — помніка архітэктуры позняга класіцызму.

185 гадоў з дня нараджэння (1835-14.04.1925) Паскевіч Ірыны Іванаўны, княгіні Варшаўскай, апошняй уладальніцы Гомельскага маёнтка.

185 гадоў з дня адкрыцця (1835) Навабеліцкага царкоўнапрыходскага вучылішча.

170 гадоў таму назад (1850) праз Гомель пракладзена шаша Пецярбург-Кіеў і першая ў Расіі тэлеграфная лінія Пецярбург-Севастопаль.

160 гадоў з часу адкрыцця (1860) у Гомелі прыватнага 2-класавага жаночага вучылішча.

135 гадоў з часу заснавання (1885) рамонтна-механічнай майстэрні (з 1911 завод, з 1917 завод «Пралетарый», з 1920 «Рухавік рэвалюцыі», з 1934 станкабудаўнічы завод імя С.М. Кірава).

125 гадоў з часу заснавання (1895) у Гомелі спецыялізаванай вочнай лячэбніцы.

120 гадоў таму назад (1900) у Маскве друкарняй Н.Н. Шарапава была выдадзена кніга Л. Вінаградава «Гомель. Яго мінулае і сучаснае. 1142-1900».

120 гадоў з часу адкрыцця (1900) у Гомелі старэйшага кінатэатра «Савой». З 1940 г. – кінатэатр імя М.І. Калініна.

115 гадоў з дня нараджэння Нарбутовіча Вікенція Раманавіча (1905–1983), Ганаровага грамадзяніна Гомеля (1967), ветэрана завода «Гомсельмаш».

105 гадоў з часу наведвання (1915) Гомеля расійскім імператарам Мікалаем II.

95 гадоў з часу стварэння (1925) завода «Эмальпосуд».

85 гадоў з дня адкрыцця (1935) Гомельскай абласной бальніцы.

75 гадоў з дня адкрыцця (1945) шпіталя для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.

70 гадоў з часу наведвання (1930) Гомеля беларускім пісьменнікам Янкам Купалам.

скачать софт