Привет, Гость
» Краеведческий календарь 2017

Краеведческий календарь 2017


2017
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2017 •

875 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісу (1142 г.) г. Гомеля (Гомій, Гомей, Гомін, Гомь, Гомье) як уладання чарнігаўскага князя Ігара Ольгавіча.

240 гадоў з часу закладкі /1777/ Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, помніка палацава-паркавай архітэктуры 2-й паловы XVIII – сярэдзіны XIX стст.

225 гадоў з дня нараджэння Івана Грыгаровіча, археолага, гісторыка, археографа, святара, збіральніка рукапісаў па гісторыі Беларусі, протаіерэя Гомельскага сабора Святых Пятра і Паўла. З 1837 года быў членам Археаграфічнай камісіі, у складзе якой выдаў «Беларускі архіў старажытных грамат» (ч. 1, Масква, 1824; ч. 2-я знойдзена ў рукапісным стане ў 1958 годзе).

240 гадоў з часу заснавання /1777/ Навабеліцы.

160 гадоў з часу злучэння /1857/ Гомеля з Навабеліцай арачным мастом.

160 гадоў з часу наведвання /1857/ Гомеля імператарам Аляксандрам II і імператрыцай Марыяй Аляксандраўнай.

145 гадоў з пачатку працы /1872/ першага тэлефоннага апарата ў Гомелі і ўсталявання першых газавых ліхтароў на вуліцах горада.

130 гадоў з часу адкрыцця /1887/ руху цягнікоў на ўчастку Гомель-Бранск.

120 гадоў з часу прызначэння /1897/ архітэктарам Гомеля выпускніка Пецярбургскага інстытута грамадзянскіх архітэктараў Шабунеўскага Станіслава Данілавіча (нарадзіўся ў 1868 годзе ў в. Скароднае Ельскага раёна, памёр у 1937 г.). Меў чын калежскага асэсара. Уваходзіў у склад гарадской управы.

120 гадоў з часу правядзення /1897/ Усерасійскага перапісу насельніцтва. У Гомелі – 36,8 тысяч жыхароў.

110 гадоў з часу адкрыцця /1907/ ў Гомелі прыватнай жаночай чатырохкласнай прагімназіі В.А. Копіна і яўрэйскай мужчынскай гімназіі А.Е. Ратнера.

100 гадоў з часу ўсталявання / 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917/ Савецкай улады ў Гомелі.

100 гадоў з часу выдання /1917/ першага нумара абласной газеты «Гомельская праўда».

95 гадоў з часу заснавання /1922/ фабрыкі «Палесдрук».

85 гадоў з часу заснавання /1932/ Гомельскага медвучылішча.

70 гадоў з часу дкрыцця /1947/ ў Гомелі аўтобуснага руху і працы першых машын таксі.

70 гадоў з часу пабудовы /1947/ ў Гомелі аўтамабільнага маста праз р. Сож.

60 гадоў з часу адкрыцця /1957/ Гомельскага эндакрыналагічнага дыспансера.

60 гадоў з часу стварэння /1957/ Гомельскай абласной студыі тэлебачання.

50 гадоў з часу стварэння /1967/ Гомельскай абласной філармоніі.

45 гадоў з часу пабудовы /1972/ у Гомелі будынка цырку.

45 гадоў з часу адкрыцця /1972/ гасцініцы «Гомель».

40 гадоў з часу ўсталявання /1977/ пабрацімскіх сувязяў паміж Гомелем і г. Клермон-Феран /Францыя/.

30 гадоў з часу стварэння /1987/ Інстытута радыёбіялогіі НАН Беларусі.

25 гадоў з часу адкрыцця /1992/ Маладёжнага тэатра (першая назва - Незалежны), заснавальнікам якога стаў Рыгор Фіглін.

25 гадоў таму /1992/ Кембрыджскі міжнародны біяграфічны цэнтр прызнаў чалавекам года Гаўрыілу Вашчанку, прафесера Беларускай акадэміі мастацтваў.

20 гадоў з часу правядзення /1997/ першага Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод».

15 гадоў з часу прысваення /2002/ скверу ў раёне кінатэатра «Кастрычнік» імя Тараса Шаўчэнкі, класіка ўкраінскай літаратуры.

15 гадоў з часу адкрыцця /2002/ карціннай галерэі імя Гаўрыіла Вашчанкі.

15 гадоў з часу адкрыцця /2002/ рынка «Прудкоўскі».

15 гадоў з пачатку працы ў Гомелі /2002/ фірменнага цэнтра аператара сотавай сувязі