Привет, Гость
» » Віншуем з юбілеем!
  • Нравится
  • 0

Віншуем з юбілеем!

Категория: Памятные даты Просмотров: 2150
Віншуем з юбілеем!
31 ліпеня 65-гадовы юбілей адзначыў літаратар Міхась Сліва (Міхаіл Мітрафанавіч Кавалёў).
Паважаны Міхаіл Мітрафанавіч!
Віншуем Вас з юбілеем!
Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, выдатнага настрою!
Няхай кожны дзень прыносіць плён, натхненне і радасць!


Кавалёў Міхаіл Мітрафанавіч (літаратурны псеўданім Міхась Сліва) нарадзіўся 31 ліпеня 1950 года. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працуе ў рагачоўскай раённай газеце «Свабоднае слова».

Піша на беларускай і рускай мовах. Прыйшоў у літаратуру ў 1966 годзе. Аўтар кнігі апавяданняў, гумарэсак, перакладаў «Прыгожыя караблi» (2000), «Усмешка Джаконды», «Дочь за отца», «Запрашаем усмiхнуцца», кніг гумару і сатыры «Ход канём», (2006), «Сустрэліся кум з кумой» (2006), «Вiртуальнае каханне» (2009), апавяданне «Перасяленне» (2008), кнігі казак для дзяцей «Кот Матрос» (2009).
Аўтар кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзій «Найвышэйшае і светлае: пісьменнікі і іх героі» (2008). Значная колькасць яго твораў друкавалася ў перыядычных выданнях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы. Пастаянна публікуецца ў рэспубліканскіх СМІ.
За кнігу казак для дзяцей «Кот Матрос» М. Сліва адзначаны Падзячным лістом арганізацыйнага камітэта Трэцяга літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага. Адзначаны дыпломам і статуэткай «Залаты Купідон» як пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор у 2010 годзе.

Жыве ў г. Рагачове.
У Саюзе пісьменнікаў Беларусі з 2007 года.

У прадмове-аўтабіяграфіі да кнігі «Вiртуальнае каханне» Міхаіл Мітрафанавіч знаёміць чытачоў з гісторыяй узнікнення свайго псеўданіма. У пачатку літаратурнай дзейнасці малады гумарыст звярнуў увагу на вялікую спелую сліву ў бацькоўскім садзе. Тады яму і падумалася, што раз ёсць у літаратуры Украіны Астап Вішня, то чаму б у беларускай не з’явіцца Міхасю Сліве. Гэты псеўданім прыжыўся.

Падрабязней у базе дадзеных Музей автографаскачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 3.08.2015
автор: february2002


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии